Перайсьці да зьместу

Бітва пад Васкрыніцамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Васкрыніцамі
Дата: 18 кастрычніка 1812
Месца: Васкрыніцы, Герцагства Варшаўскае
Вынік: перамога хаўрусьнікаў францускага войска
Супернікі
Саксонія Расейская імпэрыя
Камандуючыя
Жан-Люі-Эбэнэзэр РэньеПётар Эсэн(ru)
Страты
невядомыя335 чалавек
1 гармата

Бі́тва пад Васкрыні́цамі — бітва француска-расейскае вайны 1812 году, якая адбылася 18 кастрычніка [ст. ст. 6 кастрычніка] 1812 ля вёсак Васкрыніцы Вялікія(pl) і Васкрыніцы Малыя(pl) Бельскага павету Седлецкага дэпартамэнту (цяпер у Бельскім павеце Люблінскага ваяводзтва Польшчы).

У верасьні 1812 року аб’яднаныя сілы 3-й Абсэрвацыйнай і Дунайскай арміяў расейцаў выцясьнілі аўстра-саксонскі корпус на тэрыторыю Варшаўскага герцагства. Флігель-ад’ютант палкоўнік Чарнышоў быў накіраваны дзеля набегу ў межы герцагства, што выклікала непакой суперніка.

Саксонскі корпус з часткаю аўстрыйскіх войскаў рушыў ад Дарагічыну да Белай, дзе знаходзіўся казацкі пост, а за ім у Залесьсі — батальён Шлісэльбурскага палку (аддзел генэрал-маёра Энгельгарта(ru)). Набліжэньне ворага змусіла 5 кастрычніка да адыходу казакоў у Залесьсе, а батальёна Шлісэльбурскага палку — у Тэрэспаль.

Чычагоў накіраваў насустрач ворагу карпусы генэрал-лейтэнанта Эсэна (13 батальёнаў, 10 швадронаў, 2 казацкія палкі, 20 гармат) і генэрал-маёра Булатава(ru) (12 батальёнаў, 2 драгунскія, 1 уланскі, 2 казацкія палкі, 3 артылерыйскія роты). На досьвітку 6 кастрычніка Эсэн выступіў да Белай.

Падчас пераправы цераз Цну каля вёскі Васкрыніцы былі заўважаныя саксонскія швадроны. Яны адышлі перад пераўзыходзячымі сіламі расейцаў за раку Белую. Далейшы наступ расейцаў быў спынены пасьля таго, як стала заўважная нязначная колькасьць іхніх сілаў, і саксонцы перайшлі ў контратаку, падчас якой захапілі адну гармату.

Ад Цыцыбору ў тыл расейскага войска накіравалася саксонскае падмацаваньне. Тады Пётар Эсэн пачаў адступленьне, не дачакаўшыся корпусу Булатава, затрыманага благімі дарогамі.

Да вечара расейцы адступілі за Цну, страціўшы 17 афіцэраў і 318 ніжэйшых чыноў.

7 кастрычніка корпус генэрала Лямбэрта, які падышоў з-пад Берасьця, рушыў разам з корпусам Эсэна да Белай, аднак да гэтае пары Рэнье ўжо адышоў да Драгічыну.

  • Воскриница  (рас.) / Под ред. В.Ф. Новицкого и др. // Военная энциклопедия: [В 18 т.]. — СПб.: Т-во И.Д. Сытина, 1911—1915.