Аўстрыйскі дапаможны корпус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аўстрыйскі дапаможны корпус
Corps Auxiliaire Autrichien
Österreichische Hilfskorps
FranceImp1.png
Гады існаваньня 14 сакавіка 1812 —
Краіна Аўстрыя
Уваходзіць у Вялікую армію
Тып сухапутныя войскі
Колькасьць 31 000 чалавек
Дысьлякацыя Француская імпэрыя
Войны Расейская кампанія Напалеона
Вядомыя камандзіры Карл Філіп цу Шварцэнбэрг

Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (па-нямецку: Österreichische Hilfskorps, па-француску: Corps Auxiliaire Autrichien) — вайсковае фармаваньне Аўстрыйскай імпэрыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 року.

Паводле ўмоваў Парыскае саюзнае дамовы (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызваленая ад удзелу ў войнах Францыі супраць Ангельшчыны і на Пірэнэйскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расеяй выставіць дапаможны корпус. Ён меў знаходзіцца пад даводзтвам аўстрыйскага генэрала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[1].

Ваенныя дзеяньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Корпус Шварцэнбэрга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. Аднак неўзабаве пасьля пачатку баявых дзеяньняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваныя на дапамогу саксонскаму 7-му корпусу Рэнье[2] супраць 3-й рэзэрвовай арміі генэрал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава. Увосень 1812, пасьля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагова сілы Шварцэнбэрга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 року князь Шварцэнбэрг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Калішу. Страты аўстрыйскага дапаможнага корпусу ў расейскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек[3].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандуючы генэрал ад кавалерыі князь Карл Філіп Шварцэнбэрг, герцаг Крумадзкі. Начальнік штабу генэрал-маёр Ёзэф Ксавэр фон Штутэргайм.

Агулам: 27 батальёнаў, 44 швадроны, 60 гарматаў — 30 900 чалавек[3].

Дывізія цэнтру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэльдмаршал-лейтэнант барон Фрэдэрык Б’янкі(de).

  • Брыгада генэрал-маёра ляндграфа фон Гэсэн-Гомбургу(de)
    • 2-і пяхотны полк Гільлера (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Торры
    • 33-і пяхотны полк Кальлярэда-Мансфэльда (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Давід фон Андрасі(de)
    • Грэнадэрскі батальён Кірхенбэтэра (вугорскі)
      • 34-ы пяхотны полк фон Давідавіча (вугорскі). Камандзір: палкоўнік фон Габэлькофэн
      • 37-ы пяхотны полк
      • 60-ы пяхотны полк
  • Брыгада генэрал-маёра графа фон Ліліенбэрга(de)
    • 19-ы пяхотны полк Альвінцы (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Зэеталь
    • 48-ы пяхотны полк Вукасавіча(de), пазьней Юзэфа Антона фон Зымбшэна[4] (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Рэхенбэрг
    • Грэнадэрскі батальён Бжэзынскага (нямецкі)
      • 30-ы пяхотны полк
      • 41-ы пяхотны полк
      • 58-ы пяхотны полк барона дэ Бэлью (вугорскі). Камандзір: палкоўнік шэвалье дэ Лямпрэ

Дывізія левага флянгу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэльдмаршал-лейтэнант Бэрзына фон Зыгенталь.

  • Брыгада генэрал-маёра Мора(de)
    • 9-ы пяхотны полк Чартарыскага (валёнскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Мак-Эліёт
    • 30-ы пяхотны полк князя дэ Ліня(de) (валёнскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік дэ Мэйс
  • Брыгада генэрал-маёра князя Аляіза Ганзагі фон Ліхтэнштайна
  • Брыгада генэрал-маёра Пэтэра фон Больцы
    • 7-ы фэльд-егерскі батальён. Камандзір: палкоўнік Ёзэф Стэфаніні ды Монтэ Айронэ
    • плюс пяхотны полк Люзыньяна або Эстэрхазы з брыгады Ліхтэнштайн

Дывізія правага флянгу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэльдмаршал-лейтэнант барон Леапольд фон Траўтэнбэрг(de).

  • Брыгада Меэра
    • 7-ы пяхотны полк фэльдмаршала барона Шродэра
    • 39-ы пяхотны полк барона Дукі (вугорскі). Камандзір: палкоўнік Эмэрых фон Баконі
  • Брыгада генэрал-маёра Франца фон Пфляхера
    • 6-ы пагранічны пяхотны полк сьв. Георга (2 батальёны)
    • 5-ы егерскі батальён. Камандзір: маёр Хартап

Кавалерыйская дывізія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэльдмаршал-лейтэнант Ёган Марыя Філіп Фрымон(de).

Артылерыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэрал-маёр Ёзэф Вахтэр фон Вахтэнбург.

  • чатыры батарэі палявой артылерыі
  • дзьве батарэі коннай артылерыі

Агулам каля 60 гарматаў.

Інжынэрныя войскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 3 піянэрныя роты[3]
  • пантонная рота[3]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Парижские союзные договоры 1812 / А. Я. Вышинский, С. А. Лозовский. — Дипломатический словарь. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1948.
  2. ^ Лякин В. А. В далеком тылу «Великой армии» // Гроза двенадцатого года над Полесьем. — Менск: Четыре четверти, 2009. — С. 4. — ISBN 978—985-6856-57-3
  3. ^ а б в г Михаил Одинцов. (24 сьнежня 2009) Австрийский вспомогательный корпус в 1812 году (Le corps autrichien auxiliaire en 1812)(рас.) Наполеон и революция. BlogspotПраверана 24 чэрвеня 2012 г.
  4. ^ а б К. Власов. Австрийский вспомогательный корпус(рас.) Расписание Великой армии на начало русской кампании 1812 г. Праверана 24 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]