Бяскідзкі тунэль
Бескидський тунель | |
Агляд | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Украіна Львоўская вобласьць, Закарпацкая вобласьць |
Сыстэма | чыгуначны |
Перасякае | Галоўны карпацкі вададзельны хрыбет (Украінскія Карпаты) |
Дзейнасьць | |
Адкрыцьцё | 1886 |
Пераадкрыцьцё | 2018 |
Тэхнічныя зьвесткі | |
Працягласьць | 1822 м |
Працягласьць чыгункі | 1764,5 м |
№ шляхоў | 2 |
Макс. вышыня | 800 |
Прасьвет тунэлю | 8,5 |
Шырыня | 10,5 |
Глыбіня | 10 |
Бяскідзкі тунэль у Вікісховішчы |
Бяскі́дзкі тунэ́ль — другі паводле працягласьці чыгуначны тунэль ва Ўкраіне. Разьмешчаны ва Ўкраінскіх Карпатах, на Бяскідзкім перавале. Уваходзіць у сыстэму 5-га Панэўрапейскага транспартнага калідору[1] і Львоўскай чыгункі.
Аднакаляінавы тунэль пабудаваны ў 1886 року. У 2018 адкрыты новы, дзвьвюхкаляінавы тунэль, дзякуючы чаму прапускная здольнасьць павялічылася з 47 да 100 параў цягнікоў за содні, а хуткасьць праходу тунэлю — з 15—40 да 60—70 км/г.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бяскідзкі чыгуначны тунэль знаходзіцца паміж станцыямі Бяскід (Львоўская вобласьць) і станцыяй Скатарскае (Закарпацкая вобласьць). Уваходзіць у 5-ы панэўрапейскі транспартны калідор (Італія — Славенія — Вугоршчына — Славаччына — Украіна)[2]. Праходзіць пад галоўным карпацкім водападзельным хрыбтом.
Тунэль электрыфікаваны пастаянным токам. Агульная даўжыня новага тунэлю — 1822 м, шырыня — 10,5 м, вышыня — 8,5 м. Праходзіць на глыбіні 180 мэтраў ад паверхні Бяскідзкага хрыбта. Прапускная здольнасьць — 100 параў цягнікоў у содні (стары тунэль — 47).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы аднакаляінавы тунэль пабудаваны ў 1886 року, за аўстрыйскім часам. Ад паравозаў тунэль хутка запаўняўся парай, дымам і куродымам, што задавала багата невыгодаў як чыгуначнікам, так і пасажырам[3].
У часе Львоўска-Сандамірскай апэрацыі Другой сусьветнай вайны тунэль пры адступленьні падарвалі інжынэрна-сапёрныя аддзелы 1-й вугорскай арміі. Аднак ён быў хутка адноўлены і з 1946 року ўзнавіў работу[3].
З 2007 року пачалося праектаваньне новага тунэлю, паколькі прапускная здольнасьць старога была нездавальняльнай. Будаўніцтва пачалося ў 2013 року. Новы тунэль прайшоў за 30 мэтраў на поўдзень ад старога, пры гэтым апошні зьвязаны з новым трыма пераходамі. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 24 траўня 2018[4].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ В Україні завершили будівництво одного з найдовших залізничних тунелів (укр.) Праверана 2017-10-06 г.
- ^ В 2009 году в Карпатах начнется строительство Бескидского тоннеля | Ужгород — окно в Европу — UA-REPORTER.COM
- ^ а б Тромб на трансевропейской артерии в любой момент может стать смертельным. Григорий Спектор Праверана 16 ліпеня 2007 г. Архіўная копія ад 16 ліпеня 2007 г.
- ^ У Карпатах відкрили Бескидський тунель (укр.) // ТСН, 24 травня 2018 г. Праверана 24 травня 2018 г.