Чыгуначны тунэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цягнік выходзіць з тунэля на перавале «Вялікі ўздым» Канадзкай ціхаакіянскай чыгункі ў Брытанскай Калюмбіі

Чыгуначны тунэль — тунэль, прызначаны для руху цягнікоў. Умоўна вылучаюцца тунэлі, якія праходзяць праз горны масіў, тунэлі, што праходзяць пад вадой, унутрыгарадзкія тунэлі, таксама званыя глыбокім уводам. Тунэлі мэтрапалітэну па сваёй сутнасьці таксама адносяцца да чыгуначных тунэляў.

Самым працяглым чыгуначным тунэлем у сьвеце стане Гатардзкі базавы тунэль у Швайцарыі. Яго даўжыня складзе 57 кілямэтраў, заканчэньне будаўніцтва заплянавана на 2017 год.

Сыстэмы кіраваньня чыгуначнымі тунэлямі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны буйны тунэль, а таксама тунэль, які актыўна эксплюатуецца, патрабуе працы сыстэмы кіраваньня, якая складаецца з сыстэмы вэнтыляцыі, бясьпекі, тэлемэтрыі.

На працягу асабліва доўгіх чыгуначных тунэляў ствараюцца аварыйныя станцыі, якія ў выпадку ўзьнікненьня пажару дазволяць эвакуіраваць пасажыраў.