Перайсьці да зьместу

BN

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бяз назвы»)
:B:N:

Выступ :Б:Н: на «Басовішчы»-2007
Гады 1999 — нашы дні
Месца ўтварэньня Бяроза, Беларусь
Мова беларуская
Жанр рок
альтэрнатыўны рок
альтэрнатыўны мэтал
гранж
панк-рок
Удзельнікі Алесь Лютыч
Зьміцер Харытановіч
Алесь Сіліцкі
Юрась Бардоўскі

:B:N: (:Б:Н:, «Бяз назвы») — беларускі рок-гурт зь Бярозы[1].

Гурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурту піша гітарыст ды сьпявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту «Басовішча» ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень зь якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). У 2004 годзе прымалі ўдзел у тэлефэсьце «На скрыжаваньнях Эўропы». Удзельнічалі ў якасьці гасьцёў у фэстах «Басовішча» ў 2004—2007, 2009 гадох, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсьце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 году гурт выпусьціў інтэрнэт-самотнік «Жыцьцё маё», які зьяўляецца адным з этапаў напісаньня новага альбома. У 2012 годзе пасьля працяглага часу быў выдадзены альбом «Крок за крокам», які ўключае ў сабе 15 кампазыцыяў. Афіцыйная прэзэнтацыя кружэлкі адбылася 10 кастрычніка 2012 году канцэртам у менскім клюбе Рэ:Паблік. Пачатак 2013 году адзначыўся прыхільнасьцю гурту да акустычнага выкананьня сваіх песень, выданьнем акустычнага сынглу «Не трывай» і акустычным канцэртам у малой залі КЗ «Менск» напярэдадні дня ўсіх закаханых. 17 красавіка бярозаўскі гурт прадставіў на «Эўрарадыё» першую частку запісанае акустычнае вэрсіі сваіх кампазыцыяў, якая ўключала ў сабе 6 песень. 6 траўня 2013 году гурт прымаў удзел у музычным фэстывалі «Дзень Радыё», які адбыўся ў сталічным клюбе «Рэ:Паблік» і быў арганізаваны «Эўрарадыё».

  • «Жыцьцё маё» (2010)
  • «Не трывай (акустыка)» (2013)

Удзел у складанках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Канюшня» (2006)
  • «Цягнік»
  • «Дажджамі» (2007, прэмія «Кліп-марафон-2008» у намінацыі «Найлепшая альтэрнатыва»)
  • «Крылы» (2008, зьняты ў межах тэлепраекту «Выдатная сямёрка»)
  • «Попел» (2014, прэзентаваны ў клюбе Re:Public падчас канцэрту, прысьвечанага 15-годзьдзю гурта)

Таксама існуе шэраг відэаролікаў, запісаных падчас жывых выступаў («Табе ўсё мала», «Дзяўчына», «Загінулым паэтам прысьвячаецца» ды іншыя).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]