Бэцкаўскі замак
| Славутасьць | |
Бэцкаўскі замак Beckovský hrad | |
Агульны выгляд замку | |
| Краіна | Славаччына |
| Вёска | Бэцкаў |
| Каардынаты | 48°47′27″ пн. ш. 17°53′53″ у. д.HGЯO |
| Дата заснаваньня | XII стагодзьдзе |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай[1] |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Бэцкаўскі замак на мапе Славаччыны Бэцкаўскі замак | |
Бэцкаўскі замак (па-славацку: Beckovský hrad) — рэшткі сярэднявечнага замку ў вёсцы Бэцкаў ля Новага-Мэста-над-Вагам. Аб’ект занесены ў сьпіс нацыянальных славутасьцяў Славаччыны(sk).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Замак упершыню згаданы ў Ананімнай хроніцы XII стагодзьдзя, што пацьверджана й археалягічнымі раскопкамі.
У XIII стагодзьдзі на скале над Вагам на граніцы Трэнчанскай і Нітранскай жупаў паўстаў каменны замак з ахоўным мурам. За Матушам Чакам Трэнчанскім Бэцкаў апынуўся ў ягоным валоданьні. У другой палове XIV стагодзьдзя замкам валодалі Сьцібараўцы з Польшчы, якія ў той час былі адным з найзамошнейшых родаў Вугоршчыны. Пасьля іх замак перайшоў пад каралеўскую ўладу, пад якой ён дасягнуў свайго найбольшага размаху.
На пераломе XIV—XV стагодзьдзяў пачалася перабудова замку, падчас якой былі збудаваныя вежы і гатычны палац з рыцарскай заляй і капліцаю. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя замак умацаваны дзеля асманскай пагрозы: у ніжнім ярусе замку паставілі гарматную вежу і ўзвысілі акольны мур. У гэты час замак ужо належаў роду Банфі. Пасьля іхняга згасаньня ў 1646 року маёнткі былі падзеленыя між пераемнікамі. Новыя ўласьнікі не клапаціліся лёсам замку, які пачаў паступова разбурацца. У 1727 року адбыўся пажар, які зьнішчыў большасьць пабудоваў, і з тае пары замак быў закінуты.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замак Бэцкаў
- Замак Бэцкаў
- Замак Бэцкаў
- Замак Бэцкаў
- Замак Бэцкаў
- Замак Бэцкаў
- Гістарычныя гульні ў замку
- Верхняя пляцоўка з капліцай
- Ніжняя частка — гарматная вежа, рэплікі абложных машын, ззаду апсіда замкавай капліцы
- Панарама ніжняга пляцу, над ім на скале рэшткі данжону
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бэцкаўскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў