Бэргарт
Выгляд
Бэргарт | |
ням. Berhard | |
біскуп Вэрдэну | |
---|---|
870 — 879 | |
Папярэднік | Гатон |
Наступнік | Дадон |
Памёр | 31 сьнежня 879 Толей, Заарлянд |
Пахаваны | Толей, Заарлянд |
Бэргарт (ням. Berhard, лац. Berhardus[1][2][3][4]; 31 сьнежня 879) — біскуп Вэрдэну (з 870).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў зь вядомага лятарынскага роду, які валодаў маёнткамі каля Вэрдэну.
У 1870 годзе атрымаў пасьвячэньне на біскупа Вэрдэну, а таксама стаў плябанам кляштару Сьвятога Маўрыкія ў Толеі (Заарлянд). Неаднаразова браў удзел у царкоўных саборах. У 873 годзе браў удзел у асьвячэньні катэдры ў Кёльне. За ім скончылася будаваньне катэдры ў Вэрдэне.
У хроніцы Альбрыка (XIII ст.) упамінаецца як сьвяты[5][6]. Яшчэ ў XVI ст. у Толеі ўшаноўвалі яго магілу[7][8].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morret B. Stand und Herkunft der Bischöfe von Metz, Toul und Verdun im Mittelalter. — Düsseldorf, 1911. S. 98.
- ^ Marschall H. Die Kathedrale von Verdun. — Institut für Landeskunde im Saarland, 1981. S. 40, 174.
- ^ Deutinger R. Königsherrschaft im Ostfränkischen Reich. — Thorbecke, 2006. S. 126.
- ^ Contreni J. The Cathedral School of Laon from 850 to 930. — Arbeo-Gesellschaft, 1978. P. 156, 206.
- ^ Roussel N. Histoire ecclesiastique et civile de Verdun. — Bar-le-Duc, 1863. P. 191.
- ^ Haubrichs W. Die Tholeyer Abtslisten des Mittelalters. — Minerva-Verlag Thinnes & Nolte, 1986. S. 143.
- ^ Berhardus (auch Gerhardus), Saarland Biografien
- ^ Haubrichs W. Die Tholeyer Abtslisten des Mittelalters. — Minerva-Verlag Thinnes & Nolte, 1986. S. 145.