Перайсьці да зьместу

Бэнуа Шэйру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнуа Шэйру
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 траўня 1981(1981-05-03)[1][2][3] (44 гады)
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2004 Ліль 100 (2)
2004—2007 Асэр 98 (6)
2007—2014 Алімпік Марсэль 219 (21)
2015—2017 Таронта[d] 55 (2)

Бэнуа Шэйру (па-француску: Benoît Cheyrou; нар. 3 траўня 1981 году, Парыж, Францыя) — былы францускі футбаліст, паўабаронца.

Шэйру пачаў сваю кар’еру ў сваім родным горадзе, у клюбе «Расінг», за які ў свой час таксама трэнэраваліся ягоны дзед, бацька й старэйшы брат. Менавіта дзякуючы гэтаму клюбу пазнаёміліся бацькі Бэнуа[4]. У 1999 годзе Бэнуа перайшоў у табар клюбу «Ліль», дзе дэбютаваў у прафэсійным футболе. У 2004 годзе Шэйру быў запрошаны ў клюб «Асэр», знакамітым трэнэрам Гі Ру.

Пасьля сэзону 2006—2007 гадоў спартовы дырэктар марсэльскага «Алімпіку» Жазэ Аніго імкнуўся атрымаць Шэйру, бо быў уражаны выступленьнямі гульца на працягу сэзону. У рэшце 21 чэрвеня 2007 году пасьля некалькіх тыдняў перамоваў «Алімпік» дасягнуў пагадненьня з «Асэрам» аб трансэфры гульца, заплаціўшы за паўабаронцу 5 млн эўра[5].

«Асэр»:

«Марсэль»:

«Таронта»:

  1. ^ а б в Benoît Cheyrou // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Benoît Cheyrou // Roglo — 1997.
  3. ^ а б в BENOIT CHEYROU // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Cheyrou a un compte à régler. Le Parisien
  5. ^ Benoît Cheyrou signe à l'OM« Retour à l'accueil. Transfert-Mercato.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]