Бэнджамін Копман
Бэнджамі́н Копман (па-ангельску: Benjamin Kopman; 25 сьнежня 1887 — 4 сьнежня 1965) — беларускі й амэрыканскі мастак і скульптар.
Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў пачатковую школу ў Екацерынаславе. У 1900 годзе паступіў у Школу жывапісу і малюнка Юдэля Пэна ў Віцебску. У 1903 годзе наведаў Парыж, затым пасяліўся ў ЗША і прыняў у 1913 годзе амэрыканскае грамадзянства. Нядоўга навучаўся ў Нацыянальнай акадэміі мастацтваў у Нью-Ёрку.
Пісаў у асноўным фігуры ў інтэр’еры, партрэты і гарадзкія ўскраіны. Маляваў карціны з заўважным гратэскам, часам з элемэнтамі фантастыкі. Займаўся эстампам, ілюстраваў дзіцячыя кнігі, маляваў карыкатуры.
З 1912 году ўдзельнічаў у многіх групавых выставах у ЗША і ўваходзіў у розныя мастацкія аб’яднаньні. У 1929 годзе правёў першую пэрсанальную выставу ў нью-ёрскай галерэі New Art Circle. Неаднойчы атрымоўваў узнагароды па жывапісе і графіцы.
Памёр у горадзе Тынэк каля Нью-Ёрку.
Публічныя зборы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўлены ў амэрыканскіх музэях:
- Whitney Museum of American Art / Музэй амэрыканскага мастацтва Ўітні (Нью-Ёрк)
- Butler Institute of American Art (Янгстаўн, Агаё)
- Carnegie Museum of Art (Пітсбург)
- Denver Art Museum (Дэнвэр)
- Detroit Institute of Arts (Дэтройт)
- Fred Jones Jr. Museum of Art, University of Oklahoma (Норман)[1]
- Frederick R. Weisman Art Museum, University of Minnesota (Мінэапаліс)
- Museum of Fine Arts (Бостан)
- Neuberger Museum of Art
- Pennsylvania Academy of the Fine Arts (Філадэлфія)
- Phillips Collection (Вашынгтон)
- Portland Art Museum (Портлэнд)
- Print Club of Albany
- Smithsonian American Art Museum
- Smithsonian Institution, Hirshhorn Museum and Sculpture Garden
- Syracuse University, University Art Collection (Сыракузы)
- The Museum of Modern Art / MoMA
- University of Arizona, Museum of Art, Tucson, Arizona
- University of Michigan Museum of Art
- Wichita State University, Edwin A. Ulrich Museum of Art