Бэла Бартак
Бэла Бартак | |
па-вугорску: Bartók Béla | |
![]() Бэла Бартак у 1928 годзе | |
Дата нараджэньня | 25 сакавіка 1881 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 верасьня 1945 |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Прычына сьмерці | леўкемія[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар і піяніст |
Навуковая сфэра | музыка[2], народная музыка[d][2], музыказнаўства[d][2] і музычная этнаграфія[d][2] |
Месца працы | |
Жанры | опэра |
Інструмэнты | піяніна |
Бацька | Бэла Бартак[d] |
Маці | Паўла Войт[d] |
Дзеці | Пэтэр Бартак[d] і Бэла Бартак[d] |
Узнагароды | |
Сайт | bartok.hu(вуг.) |
Бэ́ла Ба́ртак (па-вугорску: Béla Bartók; 25 сакавіка 1881 — 26 верасьня 1945, Нью-Ёрк, ЗША) — вугорскі кампазытар і піяніст. Адзін з самых вядомых кампазытараў 20 стагодзьдзя. Бэла Бартак з Фэрэнцам Лістам лічацца самымі вялікімі вугорскімі кампазытарамі[3]. Сабраў калекцыю фольк-музыкі, прааналізаваў яе і, такім чынам, стаў пачынальнікам кампаратыўнай музыкалёгіі, якая пазьней ператварылася ў этнамузыкалёгію.
Бэла Бартак нарадзіўся 25 сакавіка 1881 году ў маленькім горадзе Nagyszentmiklós у мясцовасьці Банат, якая на той час была часткай Каралеўства Вугоршчыны і ўваходзіла ў Аўстра-Вугоршчыну (ад 1920 году гэты горад перайшоў да Румыніі і атрымаў назву Sânnicolau Mare). Бартак мае мяшанае паходжаньне. Па мячы ён паходзіць са шляхетнага вугорскага роду, які паходзіць зь вёскі Borsodszirák, што ў Вугоршчыне[4]. Ягоная бабка (маці бацькі) паходзіла з сэрбскай каталіцкай сям’і. Маці самога Белы Бартака Паўла была этнічнай немкай, хоць і добра размаўляла па-вугорску[5]. У яе ён і пачаў вучыцца граць на піяніна. Займаўся піяніна зь некалькімі настаўнікамі. У 1888 годзе раптоўна памёр бацька. Тады маці адвезла яго зь сястрой у Вінаградаў, што цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне. Пазьней пераехалі ў Браціславу, дзе ва ўзросьце 11 гадоў Бэла Бартак даў свой першы канцэрт. Ён выхоўваўся ў традыцыях каталіцтва, але ў маладосьці стаў атэістам. Ён верыў, што вызначыць існаваньне Бога немагчыма і не зьяўляецца неабходным. Пазьней захапіўся ўнітарыянствам і прыняў унітарыянства ў 1916 годзе. Ягоны сын пазьней нават узначаліў Вугорскую Ўнітарыянскую царкву. У 1902 годзе пазнаёміўся з Рыхардам Штраўсам. Музыка Штраўса моцна паўплывала на раньнія творы Бартака. Ад 1907 году зазнаў уплыў францускага кампазытара Клёда Дэбюсі. У 1911 годзе стварыў сваю адзіную опэру — «Замак Сіняй барады» і прысьвяціў яе сваёй першай жонцы Марце. Ён падаў гэтую опэру на конкурс Вугорскай камісіі прыгожых мастацтваў, яле яны не прынялі опэру да ўдзелу ў конкурсе з-за таго, што яна не падыходзіла да выкананьня. Бартак расчараваўся гэтаму і пасьля гэтага два-тры гады сачыняў мала. У 1935 годзе абраны чальцом-карэспандэнтам Вугорскай акадэміі навук, у 1945 годзе — правадзейным чальцом Вугорскай акадэміі навук. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны разам са сваёй другой жонкай Дытай зьехаў у Нью-Ёрк. Памёр ва ўзросьце 64 гадоў у Нью-Ёрку.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://lfze.hu/lexikon_nagy_elodok/lexikon-1861
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Gillies, Malcolm "Béla Bartók". The New Grove Dictionary of Music and Musicians / edited by Stanley Sadie and John Tyrrell. — second edition. — London: Macmillan Publishers, 2001.
- ^ Móser, Zoltán Szavak, feliratok, kivonatok // Tiszatáj. — 2006. — Т. 60. — № 3 (сакавік). — С. 44.
- ^ Bayley, Amanda Cambridge Companion to Bartók. Cambridge Companions to Music. — Cambridge and New York: Cambridge University Press, 2001. — С. 16.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэла Бартак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Bela Bartok, Hungarian composer(анг.) Britannica.com