Перайсьці да зьместу

Быстрамы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бы́страмы (па-польску: Bystram, па-нямецку: von Bistram, von Bistramb, Baron von Bistram) — шляхецкі род польскага паходжаньня гербу ўласнага («Тарнава» зьменены). Унесены 17 кастрычніка 1620 у 1-ю клясу рыцарскага матрыкулу Княства Курляндыі й Сэмігаліі. Частка прадстаўнікоў роду насіла баронскі тытул.

Першы слынны прадстаўнік роду — Кшыштаф — служыў пры двары курляндзкага князя Вільгельма. Ягоны ўнук Ян Казімер ужо служыў вялікаму князю Літоўскаму Ўладыславу Вазу, за што атрымаў у 1645 маёнткі Двайконі й Зьвірбляны. Ян Казімер ад жонкі з роду фон Гейкінг (von Heyking) меў двух сыноў: Яна Эвальда й Отана Аляксандра. Отан Аляксандар вярнуўся ў Курляндыю, а Ян Эвальд застаўся ў Зьвірблянах, дзе ажаніўся з Ганнай Сьвянціцкай. Далучыў да бацькавых уладаньняў яшчэ й Барклойны. Пасьля сьмерці Яна Эвальда ягоныя ўладаньні былі падзеленыя паміж чатырма сынамі. Гэтак Багуслаў Казімер атрымаў вёскі Дуданцы, Улунцы й Гаўткальну, а Аляксандар — вёскі Кучы й Замбрышкі. Уладаньні Багуслава спачатку адышлі да ягонага сына Бартламея, а пасьля — да сына апошняга Караля. Гэты маёнтак спачатку зваўся Бартламееў, а пасьля Каралева.

Аляксандар запаветваў свой маёнтак сыну Анджэю, які да таго ж стаў уладальнікам Барклойнаў. Гэтыя ўладаньні былі пасьля падзеленыя паміж сынамі Анджэя Казімерам і Дамінікам, генэралам войска Літоўскага. Ня маючы нашчадкаў, Дамінік і Казімер перадалі свае ўладаньні Каралю Быстраму з Каралева, пасьля чаго маёнтак быў перайменаваны ў Быстрампаль. Сын Караля, таксама Караль, ажаніўся з Зоф’яй Мінейкай, пасаг якой уключаў маёнткі Упіту й Стульцішкі. Уладаньні роду былі канфіскаваныя праз удзел сына Караля й Зоф’і Ўладыслава ў паўстаньні 1863 году, але неўзабаве былі вернутыя.

Кшыштаф

  1. ?
    1. Ян Казімер, ж. — ?? фон Гейкінг
      1. Ян Эвальд, ж. — Ганна Сьвянціцкая
        1. Багуслаў Казімер
          1. Бартламей
            1. Караль
              1. Караль Казімер (18121886), ж. — Зоф’я Мінейка
                1. Уладыслаў Юзаф (18391918), ж. — Міхаліна Каменская
                  1. Тадэвуш (18861935), ж. — Марыя Аляксандра Мяйштовіч
                    1. Аляксандар (1922—)
                    2. Эўгеніюш
                2. Вацлаў, памёр у дзяцінстве
                3. Казімеж
                4. ?????, м. — Вайніцкі
                5. ?????, м. — Гопэн
                6. ?????, м. — Гопэн
        2. Аляксандар
          1. Анджэй
            1. Казімер
            2. Дамінік, генэрал войска ВКЛ
      2. Отан Аляксандар