Бухарскі вілаят
Бухарскі вілаят | |
Buxoro viloyati | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Узбэкістан |
Статус | вілаят |
Адміністрацыйны цэнтар | Бухара |
Улучае | 11 раёнаў |
Найбольшы горад | Бухара |
Іншыя буйныя гарады | Гіджуван, Каган, Галаасія |
Колькасьць населеных пунктаў | 10 гарадоў, 3 ПГТ, 107 кішлакоў |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1938 году |
Хакім | Мухідын Эсонаў |
Афіцыйныя мовы | узбэцкая |
Насельніцтва (2011) | 1 683 800 (5,6%, 9-е месца) |
Шчыльнасьць | 42,74 чал./км² (12-е месца) |
Нацыянальны склад | узбэкі |
Канфэсійны склад | мусульмане |
Плошча | 39 400 км² (8,78%, 3-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 206 м |
Месцазнаходжаньне Бухарскага вілаяту | |
| |
Мапа Бухарскага вілаяту | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +5 |
Скарачэньне | UZ-BU |
Код ISO 3166-2 | UZ-BU |
Код аўтам. нумароў | 20 (стары, 1991—2008), 80—84 (новыя) |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Буха́рскі вілая́т ці Буха́рская во́бласьць (па-ўзбэцку: Buxoro viloyati) — адміністрацыйная адзінка (вілаят) у Рэспубліцы Ўзбэкістан, разьмешчаная на паўночным захадзе краіны. Адміністрацыйны цэнтар ды найбуйнейшы населены пункт вілаяту — горад Бухара.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бухарскі вілаят быў утвораны 15 студзеня 1938 году як Бухарская вобласьць. 20 красавіка 1982 году на частцы ягонае тэрыторыі ўтвораная Наваіская вобласьць (сучасны Наваіскі вілаят).
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бухарская вобласьць складаецца з 11 сельскіх туманаў (раёнаў, нумары прыведзеныя паводле мапы вілаяту):
- Алацкі (1) (адміністрацыйны цэнтар — Алат)
- Бухарскі (2) (Галаасія)
- Вапкенцкі (11) (Вапкент)
- Гіждуванскі (3) (Гіждуван)
- Жандорскі (4) (Жандор)
- Каганскі (5) (Каган)
- Каракульскі (6) (Каракуль)
- Караулбазарскі (7) (Караўлбазар)
- Пяшкунскі (8) (Янгібазар)
- Рамітанскі (9) (Рамітан)
- Шафірканскі (10) (Шафіркан)
У адміністрацыйным цэнтры вілаяту, горадзе Бухара, жыве каля 264 тысячаў чалавек.
Бухарскі вілаят улучае 10 гарадоў, 3 пасёлкі гарадзкога тыпу ды 107 кішлакоў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бухарскі вілаят — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў