Бульбіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Бульбітзапаленьне сьлізьніцы цыбуліны 12-палай кішкі. Ускладненьне хваробы прыводзіць да язвы 12-палай кішкі.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню хваробы спрыяе заражэньне страўніка хэлікабактэрыяй, утварэньне дадатковых петляў у празьмерна рухавай 12-палай кішцы, злоўжываньне алькаголем, атручаньне, прыём раздражняльных для сьлізьніцы лекаў праз рот і пашкоджаньне страўнікава-кішачнага тракту іншародным целам.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз боль у падлыжкавай вобласьці пры адчуваньні лёгкага голаду. Часта суправаджаецца пякоткай, млоснасьцю і запорам. Абвастрэньне выклікае агульную слабасьць, галаўны боль і вэгетатыўныя парушэньні. Працяглы перапынак між сталаваньнем можа прывесьці да цяглічнай слабасьці, дрыжаньня ў целе і патлівасьці[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]