Буквар Сімяона Полацкага
Букварь языка славенска | |
Аўтар: | Сімяон Полацкі |
---|---|
Публікацыя: | 1679 |
Колькасьць старонак: | 320 |
«Букварь языка славенска, сиречь начало учения детем, хотяшы учитися чтению писаний» (Бꙋква́рь ѭзы́ка славе́нска, си́рѣчь нача́ло ꙋче́нїѧ дѣ́тем, хотѧщым ꙋчи́тисѧ чте́нїю писа́нїй) — кніга для дзяцей з тэкстамі для чытаньня, падабранымі са Сьвятога Пісаньня, выдадзеная ў 1679 року Сімяонам Полацкім ва ўласнай друкарні ў Маскве.
Структураю кніга падобная да буквароў Сьпірыдона Собаля, аднак больш аб’ёмны — мае 160 аркушаў. Традыцыйна зьмяшчае царкоўнаславянскі альфабэт у прамым і адваротным парадку, прыведзеныя назвы літараў. Каротка сказана пра прасодыю (правілы вершаскладаньня) ды асноўныя правілы сынтаксісу і пунктуацыі, пададзенае пазначэньне лічбаў кірылічнымі літарамі пад тытламі.
Сімяон Полацкі па гэтай кнізе навучаў грамаце дзяцей Аляксея Міхайлавіча Пятра і Соф’ю.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Малий словник історії України / Відповідальний редактор Валерій Смолій. — К.: Либідь, 1997.