Перайсьці да зьместу

Фантана (Каліфорнія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фантана
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Каліфорнія
Дата заснаваньня 1913
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Fontana, California[d] Аканэта Ўорэн[d][1]
Геаграфія
Плошча 109,899 км²
Вышыня НУМ 377 м
Часавы пас PDT
Каардынаты 34°06′ пн. ш. 117°28′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 92331, 92334, 92335, 92336 і 92337
Сайт www.fontana.org
Фантана на мапе ЗША ±
Фантана
Фантана
Фантана
Фантана
Фантана
Фантана

Фанта́на (па-ангельску: Fontana) — места штату Каліфорнія, ЗША. Па сваім заснаваньні ў 1913 годзе, паселішча заставалася пераважна сельскім да Другой сусьветнай вайны. Сёньня гэта рэгіянальны вузел грузавога транспарту, які праразаюць шэраг важных аўтастрадаў. Места знаходзіцца прыкладна за 74 км на ўсход ад Лос-Анджэлесу. Паводле зьвестак бюро перапісу насельніцтва ЗША, колькасьць жыхароў Фантана ў 2020 годзе складала 208 393 чалавекі, што робіць места другім паводле колькасьці насельніцтва горадам у акрузе Сан-Бэрнардына і 20-м у штаце[3].

Фантана была заснаваная ў 1919 годзе Азарыелам Бланчардам Мілерам[4]. Назва з італьянскай мовы перакладаецца як «фантан» або «крыніца вады», бо горад месьціцца непадалёк ад ракі Санта-Ана. Празь некалькі гадоў ён стаў сельскагаспадарчым мястэчкам з цытрусавымі садамі, вінаграднікамі і птушкагадоўчымі фэрмамі. Тэрыторыя места радыкальна зьмянілася ў час Другой сусьветнай вайны, калі Гэнры Джон Кайзэр пабудаваў сталеліцейны завод Kaiser Steel ля паселішча[5]. На той час гэта быў адзін з усяго двух сталеліцейных заводаў на захад ад ракі Місысыпі. Каб забясьпечыць мэдычныя патрэбы рабочых, Кайзэр стварыў мэдычны цэнтар, які дасюль працягвае функцыянаваць. У 1950–я і 1960-я гады Фантана стала местам аўтагонак. У час паміж 2000 і 2020 гадамі насельніцтва гораду амаль падвоілася. Гэты выбухны рост быў абумоўлены найперш будаўніцтвам шматлікіх новых жылых раёнаў у маланаселенай паўночнай частцы гораду, а таксама актыўнай кампаніяй мескай рады ў справе анэксіі некалькіх неінкарпараваных, але разьвітых тэрыторыяў у акрузе Сан-Бэрнардына ў 2006—2007 гадах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]