Братні зьвяз літоўскай моладзі
Братні зьвяз літоўскай моладзі | |
па-польску: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej | |
Лідэр партыі | Францішак Далеўскі, Аляксандар Далеўскі |
---|---|
Дата заснаваньня | 1846 |
Распушчаная | 1849 |
Штаб-кватэра | Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Ідэалёгія | незалежнасьць, дэмакратызм |
Братні зьвяз літоўскай моладзі (па-польску: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej) ― тайная моладзевая арганізацыя, якая існавала ў Беларусі і Летуве ў 1846—1849 роках.
Гісторыя заснаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва зьвязу супадае з радком з польскага куплету «Інтэрнацыяналу», які да таго часу яшчэ ня быў напісаны:
- Bój to jest nasz ostatni,
- Krwawy skończy się trud,
- Gdy Związek nasz bratni
- Ogarnie ludzki ród!
Зьвяз заснаваны ў Вільні мясцовымі зьбяднелымі шляхціцамі-каталікамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі. Спачатку ў яго ўваходзілі А. Янкоўскі, К. Маеўскі(pl), В. Клячкоўскі, Э. Ёдка, К. Дабкевіч. Зьвяз аб’ядноўваў студэнцкую польскамоўную каталіцкую моладзь. У 1848 року да яго далучыліся разначынцы, рамесьнікі, дробная шляхта[1].
Мэты і праграма Зьвязу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У праграме былі вылучаныя патрабаваньні незалежнасьці «Польшчы» (г.зн. былых земляў фэдэратыўнай польска-літоўскай Рэчы Паспалітай) і абвяшчэньне яе рэспублікай, ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленьне сялянаў і надзяленьне іх зямлёй. Сябры зьвязу вялі агітацыю ў Вільні, Наваградку, Лідзе, Слоніме й іншых местах. Яны спрабавалі прыцягнуць на свой бок нават жаўнераў Бабруйскай крэпасьці і Менскага гарнізону. У 1848 року было наладжанае супрацоўніцтва зь віленскай тайнай арганізацыяй Міхала Мікутовіча, і ў наступным року яны аб’ядналіся.
Пасьля выбуху Вясны народаў пачалася падрыхтоўка да паўстаньня, пачатак якога быў прызначаны на 4 красавіка 1849 року. Змоўшчыкі разьлічвалі на хуткі пачатак расейска-прускай вайны.
Разгром Зьвязу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля ананімнага даносу з 27 сакавіка 1849 року пачаліся арышты, да сьледзтва было прыцягнута каля 200 чалавек (17% зь іх былі рамесьнікамі, 25% ― навучэнцы, астатнія ― з дробнай шляхты). Сьледзтва цягнулася да лютага 1850 року. Кіраўнікі і найбольш актыўныя сябры прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня, замененага катаргавымі працамі ад 10 да 15 гадоў. Многія сябры Зьвязу пасьля ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстаньні (1863—1864).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stanisław Kościałkowski. Aleksander Dalewski, Franciszek Dalewski // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: 1938 Т. IV.Stanisław Kościałkowski, Aleksander Dalewski, Franciszek Dalewski w: Polski Słownik Biograficzny, t. IV. — Krakow, 1938
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Драницын С. Польское восстание 1863 года и его классовая сущность. — Л.: Гос. соц.-экономич. изд-во, 1937.
- Неупокоев В. Крестьянские волнения в помещичьей деревне Литвы накануне объявления рескрипта от 20 ноября 1857 года // Уч. Записки Вильнюсского ун-та. — Вильнюс: 1954 Т. 1. — (Сер. Обществ. наук).
- Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г.. — СПб.: Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
- Aleksandravičius E., Kulakauskas A. Pod władzą carów. Litwa w XIX wieku. — Kraków: 2003.
- Ciechanowicz J., Kosman B., Kosman M. Dalewski i Oskierka bojownicy o sprawę narodową // Na wileńskiej Rossie. — Poznań: 1990.