Перайсьці да зьместу

Браніслаў Рыльскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рыльскі.

Бранісла́ў Ры́льскі (па-польску: Bronisław Rylski) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Шляхціч з-пад Бельска[1]. У 1863 ачоліў паўстанцкі атрад у Сямятычах, а адміністрацыйнымі справамі загадваў Станіслаў Сонгін. Сюды прыбыў таксама найактыўнейшы з падляскіх вайскаводаў Раман Рагінскі. 6-7 лютага адбылася найвялікшая бітва паўстаньня на Падляшшы, у якой прынялі ўдзел 3400—3500 паўстанцаў. Тым ня меней, яны былі разьбітыя расейскімі войскамі і адышлі на ўсход, у Пружанскі павет.

11 лютага [ст. ст. 30 студзеня] 1863 каля вёскі Каралеўскі Мост атрад Рамана Рагінскага сутыкнуўся з расейскімі войскамі пад камандаваньнем флігель-ад’ютанта Носьціца і падпалкоўніка Вімберга. Атрымаўшы паразу, частка паўстанцаў вымушаная была адступіць назад у Польшчу, астатнія са стратамі схаваліся ў лесе. Аднак ужо назаўтра, 12 лютага [ст. ст. 31 студзеня] , атрад паўстанцаў з 200 чалавек, узброеных ружжамі, пісталетамі, кінжаламі, захапіў мястэчка Шарашова, а наступнага дню без аніякага супраціву авалодаў Пружанай[2].

Адсюль частка паўстанцаў на чале са Станіславам Сангіным і Браніславам Рыльскім накіравалася назад на Сямятычы, аднак 15 лютага [ст. ст. 3 лютага] яны былі разьбітыя пад в. Рэчыца Пружанскага павету. Сангін у гэтым баі загінуў, а Рыльскі з 9 паўстанцамі трапіў у палон[3] (паводле іншых зьвестак — забіты[4]).

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Marek Kietliński. Obraz powstania styczniowego w dokumentach przechowywanych w Archiwum Państwowym w Białymstoku (пол.). Archiwum Panstwowe w Białymstoku. Праверана 24 траўня 2012 г.
  2. ^ Ірына Сядова (11 чэрвеня 2011) Улица вторая. Красноармейская (рас.). Генеалогический форум ВГД. Праверана 24 траўня 2012 г.
  3. ^ Эдвард Зайкоўскі. За зямлю і за волю Беларуская мова і літаратура ў школе. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 24 траўня 2012 г.
  4. ^ Валер Антоні Ўрублеўскі ў пастаньні 1863—1864 гг. infoCity.by. Лідскі летапісец. Праверана 24 траўня 2012 г.