Браганса-Паўліста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браганса-Паўліста
Brag1.jpg
Brasão de Bragança Paulista.jpg Bandeira de Bragança Paulista.jpg
Герб Браганса-Паўлісты Сьцяг Браганса-Паўлісты


Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 513,589 км²
Насельніцтва: 160 665 чал.
Тэлефонны код: 11
Геаграфічныя каардынаты: 22°57′11″ пд. ш. 46°32′32″ з. д. / 22.95306° пд. ш. 46.54222° з. д. / -22.95306; -46.54222Каардынаты: 22°57′11″ пд. ш. 46°32′32″ з. д. / 22.95306° пд. ш. 46.54222° з. д. / -22.95306; -46.54222
Браганса-Паўліста на мапе Бразыліі
Браганса-Паўліста
Браганса-Паўліста
Браганса-Паўліста
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.braganca.sp.gov.br

Брага́нса-Паўлі́ста (па-партугальску: Bragança Paulista) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 170 тысяч чалавек[1]. Горад славіцца сваімі традыцыйнымі каўбасамі. Таксама ў горадзе маецца аэрапорт імя Артура Сікейра.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў закладзены 15 сьнежня 1763 году як паселішча побач зь невялікай капліцай і першапачаткова меў назоў Кансэйсан-ду-Жагуары. Ягоным заснавальнікамі былі Антонію Пірыш Пімэнтэл і ягоная жонка Ігнасія да Сылва Пімэнтэл. Да лютага 1765 году паселішча было афіцыйна зарэгістраванае і крыху зьмяніла сваю назву. У кастрычніку 1767 году яно атрымала статус вёскі, атрымаўшы назву Нова-Браганса, у гонар партугальскага места Брагансы. Да 1856 году вёска сталася горадам.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гонарам места ёсьць футбольны клюб «Рэд Бул Брагантыну», які здабываў перамогу ў лізе штату і займаў высокія радкі ў розыгрышах чэмпіянату Бразыліі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]