Амэрыканскі бізон
| Амэрыканскі бізон | |
Амэрыканскі бізон | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падразьдзел | Другаснаротыя |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Род | Бізоны |
| Від | Амэрыканскі бізон |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Bison bison | |
Амэрыка́нскі бізо́н (Bison bison) — від пустарогіх падсямейства быкоў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бізон дасягае 2,5-3 мэтраў у даўжыню і да 2 мэтраў у вышыню. Густая поўсьць шэра-бурага колеру, на галаве і на шыі чорна-бурага. Пярэдняя частка цела пакрытая больш доўгімі валасамі. Галава масіўная, з шырокім ілбом; кароткія тоўстыя рогі разыходзяцца ў бакі, канцы ж іх заварочваюцца ўнутар; вушы кароткія і вузкія; вочы вялікія, цёмныя, шыя кароткая.
Паводзіны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раней летам бізоны пасвіліся на шырокіх раўнінах, а на зіму заходзілі ў лясістыя мясцовасьці, качавалі на поўдзень, а ўлетку ізноў вярталіся на поўнач.
Стэпавыя сілкуюцца ў асноўным травой, да 25 кг травы ў дзень, узімку травяным рызьзём. Лясныя яшчэ ядуць мох, лішайнікі, галіны. Могуць карміцца пры сьнезе да 1 м глыбінёй. Густая поўсьць добра абараняе бізона. Лёгка пераносяць 30° маразы. Узімку шукаюць маласьнежныя ўчасткі.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |