Паўднёвы Саскачэван
Выгляд
| Паўднёвы Саскачэван | |
анг. South Saskatchewan River | |
Унівэрсытэцкі мост праз Паўднёвы Саскачэван у мястэчку Саскатун | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Олдман, Боў |
| Вышыня вытоку | 700 м |
| Вусьце | Саскачэван |
| Вышыня вусьця | 380 м |
| Краіны басэйну | Канада |
| Вобласьці | Саскачэван і Албэрта |
| Даўжыня | 800 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 249 м³ |
| Плошча басэйну | 146 100 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мапа басэйну ракі Паўднёвы Саскачэван | |
Паўднёвы Саскачэван (па-ангельску: South Saskatchewan River) — адна з асноўных рэк Канады, якая цячэ на поўдні краіны ад ракі Паўночны Саскачэван, разам зь якой утварае раку Саскачэван. Паўднёвы Саскачэван працякае праз правінцыі Альбэрта і Саскачэван. Рака бярэ свой пачатак ад рэк Олдман і Боў, цячэ ў паўночна-заходнім кірунку да мястэчка Саскатун, дзе злучаецца з Паўночным Саскачэванам. Даўжыня ракі 800 кілямэтраў, сярэдні сьцёк складае 249 м³/с. Плошча басэйну складае 146 100 км², 1800 км² зь якіх знаходзяцца ў штаце Мантана (ЗША) і 144 300 км² у Канадзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паўднёвы Саскачэван — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў