Перайсьці да зьместу

Боян Багданавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Боян Багданавіч
Пазыцыя: лёгкі форвард, атакавальны абаронца
Рост: 202 см
Вага: 98 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 18 красавіка 1989(1989-04-18)[1][2][3] (37 гадоў)
Драфт

31, драфт НБА 2011 году
Маямі Гіт

Клюбы
Гады Клюб
2004—2005 Зрынскі[d]
2005—2009 Рэал Мадрыд
2005—2006 Зрынскі[d]
2006—2008 Рэал Мадрыд Б[d]
2008—2009 УКАМ[d]
2009—2011 Цыбона[d]
2009 Рэал Мадрыд Б[d]
2011—2014 Фэнэрбахчэ
2014—2017 Бруклін Нэтс
2017 Вашынгтон Ўізардс
2017—2019 Індыяна Пэйсэрз
2019—2022 Юта Джаз
2022—2024 Дэтройт Пістанз
2024 Нью-Ёрк Нікс
2024—2025 Бруклін Нэтс
Статыстыка на NBA.com

Боян Багданавіч (па-харвацку: Bojan Bogdanović; нар. 18 красавіка 1989 году, Мостар, СР Босьнія і Герцагавіна, СФР Югаславія) — колішні харвацкі баскетбаліст. Цягам кар’еры бараніў колеры розных клюбаў НБА.

Багданавіч пачаў сваю баскетбольную кар’еру ў 2004 годзе ў клюбе «Зрынскі» з роднага гораду. У 2005 годзе падпісаў пяцігадовы кантракт з мадрыдзкім «Рэалам», але адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Зрынскі» на адзін год. У наступныя гады бараніў колеры мадрыдцаў, а ў 2008 годзе на правах арэнды далучыўся да «Мурсіі», а па сэзоне 2008—2009 гадоў разьвітаўся з «Рэалам»[4]. У жніўні 2009 году далучыўся да харвацкай «Цыбоны»[4], праз год падоўжыўшы кантракт на тры гады. Пазьней Багданавіч называў повязь з клюбам як аднага з чыньнікаў таго, што ён пастанавіў прадстаўляць Харватыю на міжнародным узроўні[5]. 19 чэрвеня 2011 году Багданавіч падпісаў шматгадовы кантракт з «Фэнэрбахчэ»[6]. 23 чэрвеня 2011 году ён быў абраны камандай «Маямі Гіт» пад агульным 31-м нумарам на драфце НБА 2011 году. Пазьней яго абмянялі ў «Мінэсоту Тымбэрўулвз», а затым зноў у «Нью-Джэрзі Нэтс» у ноч драфту[7][8]. Тым часам сам гулец працягваў бараніць колеры турэцкага клюбу[9].

Багданавіч (на тле) у матчы за «Вашынгтон Ўізардс».

20 ліпеня 2014 году баскетбаліст склаў трохгадовую ўгоду з «Бруклін Нэтс» на 10 мільёнаў даляраў[10][11]. Пасьля пачатку ў першых 19 гульнях сэзону 2014—2015 гадоў Багданавіч страціў месца ў асноўным складзе 10 сьнежня супраць «Чыкага Булз»[12]. У апошнім матчы рэгулярнага сэзону «Нэтс» 15 красавіка ў матчы супраць «Арланда Мэджык» Багданавіч згуляў найлепшую гульню ў сэзоне, набраўшы 28 пунктаў пры ўдалых 12-і кідках з 17-і зробленых, і дапамог «Нэтс» заняць 8-е месца ва Ўсходняй канфэрэнцыі, перамогшы зь лікам 101:88[13]. У першым раўндзе плэй-оф «Нэтс» прагулялі «Атланта Гокс» зь лікам 4:2. 5 сакавіка 2016 году гулец набраў рэкордныя за кар’еру 44 пункты ў пераможным матчы над «Філадэлфіяй Сэвэнці Сыксэрз» зь лікам 131:114. Ягоны вынік стаў найбольшым сярод гульцоў «Нэтс» з тых часоў, як Дэран Ўільямз набраў 57 пунктаў 4 сакавіка 2012 году, і найбольшым сярод усіх гульцоў «Нэтс» з моманту пераезду каманды ў Бруклін перад сэзонам 2012—2013 гадоў[14].

22 лютага 2017 году Багданавіч быў абменены ў «Вашынгтон Ўізардс»[15]. Ужо 1 сакавіка ён набраў 27 пунктаў у матчы супраць «Таронта Рэптарз»[16]. Праз чатыры дні ён назьбіраў 15 пунктаў з 27 агулам набраных, закінуўшы пяць трохпунктавых кідкоў[17]. 7 сакавіка ён набраў 29 пунктаў і ўсталяваў рэкорд франшызы паводле колькасьці выкананых штрафных кідкоў, паклаўшы на свой рахунак 16 з 16 пунктаў у пераможным матчы ныд «Фінікс Санз»[18]. 10 ліпеня 2017 году баскетбаліст падпісаў кантракт з «Індыянай Пэйсэрз»[19]. Цягам сэзону ён двойчы набраў 29 пунктаў у матчах супраць «Бруклін Нэтс» і «Мілўокі Бакс». У трэцім матчы першага раўнду плэй-оф харват набраў 30 пунктаў, але агулам «Пэйсэрз» саступілі ў сэрыі «Кліўлэнд Кавальерз». 28 лютага 2019 году ён усталяваў свой максымум, набраўшы 37 пунктаў у матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз»[20][21]. 7 ліпеня 2019 году Багданавіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Ютай Джаз» на 73 мільёны даляраў[22], што зрабіла яго самым высокааплатным харвацкім спартоўцам за ўсю гісторыю. У траўні 2019 году выбыў праз траўму, заўчасна скончыўшы сэзон. 7 траўня 2021 году баскетбаліст набраў рэкордныя за кар’еру 48 пунктаў матчы супраць «Дэнвэр Нагетс»[23][24].

У складзе зборнай Харватыі.

26 верасьня 2022 году гулец быў абменены ў «Дэтройт Пістанз»[25]. Багданавіч дэбютаваў у «Пістанз» 19 кастрычніка, набраўшы 24 пункты і зрабіўшы пяць падбораў у пераможным матчы над «Арланда Мэджык» зь лікам 113:109. 31 кастрычніка склаў новую двухгадовую ўгоду зь «Пістанз» на 39,1 мільёнаў даляраў[26]. 8 лютага 2024 году гулец трапіў у «Нью-Ёрк Нікс»[27]. Улетку 2024 году быў зноў абменены ў «Бруклін Нэтс». 29 чэрвеня 2025 году Багданавіч абвесьціў аб завяршэньні кар’еры, спасылаючыся на пэрыядычныя траўмы ступні[28].

Багданавіч прыцягваўся да матчаў зборных Харватыі розных векаў. У 2010 годзе далучыўся да нацыянальнай зборнай Харватыі на чэмпіянат сьвету 2010 году. У ліпені 2012 году галоўны трэнэр зборнай Ясьмін Рэпэша выключыў Багданавіча з каманды з дысцыплінарных чыньнікаў[29].

Тым ня менш ён зноў далучыўся дахарвацкай каманды на чэмпіянат Эўропы 2013 году і чэмпіянат сьвету 2014 году. Ён таксама прадстаўляў Харватыю на чэмпіянаце Эўропы 2015 году, дзе каманда была выбітая ад зборнай Чэхіі[30]. За шэсьць матчаў на турніры ён набіраў у сярэднім 10,8 пунктаў ды рабіў 3,4 падборы і 1,2 перадачы пры 31,5 % удалых кідкоў за гульню. Гулец таксама прадстаўляў Харватыю на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыю-дэ-Жанэйру. Ён стаў самым выніковым баскетбалістам турніру, набіраючы 25,3 пунктаў за гульню пры 50,6 % трапнасьці кідкоў.

  1. 1 2 Bojan Bogdanovic // FIBA database
  2. 1 2 ACB.com
  3. 1 2 TBLStat.net
  4. 1 2 «Cibona bags young forward Bojan Bogdanovic». Sportando.
  5. «Cibona adds two, extends two». Sportando.
  6. «Fenerbahce announces Bogdanovic and Gist». Sportando.
  7. «Wolves Complete Five Draft-Night Trades». NBA.
  8. «NETS Acquire Draft Rights to Bojan Bogdanovic». NBA.
  9. «Zeljko Obradovic: 'Bojan Bogdanovic told me that he’ll stay'». Sportando.
  10. «Brooklyn Nets Sign Bojan Bogdanovic». NBA.
  11. «Nets agree to sign Bojan Bogdanovic to 3-year deal». SBNation.
  12. «Bojan Bogdanovic continues to ride the pine». Nets Daily.
  13. «Nets clinch playoff spot after win, Pacers loss». NBA.
  14. «Bogdanovic scores career-high 44, Nets beat 76ers 131-114». NBA.
  15. «Wizards Acquire Bojan Bogdanovic and Chris McCullough». Monumental Sports Network.
  16. «Wizards snap 8-game skid against Raptors with 105-96 win». ESPN.
  17. «Bogdanovic hits 8 3-pointers, Wizards beat Magic 115-114». ESPN.
  18. «Bogdanovic, Beal, Wall lead Wizards past pesky Suns, 131-127». ESPN.
  19. «Pacers Sign Bojan Bogdanovic». NBA.
  20. Rappaport, Greg (28.02.2019). «Game Rewind: Pacers 122, Timberwolves 115». NBA.
  21. «Bogdanovic has season-high 35 points, Pacers top Wolves». ESPN.
  22. «Jazz Sign Forward Bojan Bogdanović». NBA.
  23. «Bogdanovic scores career-high 48 points, Jazz beat Nuggets». CBSSports.
  24. «Bojan Bogdanovic’s career-high 48 points carry Utah Jazz over Nuggets in playoff-like atmosphere». The Salt Lake Tribune.
  25. Treasure, Angie (26.09.2022). «Utah Jazz Acquire Kelly Olynyk, Saben Lee and Cash Considerations». NBA.
  26. «Bojan Bogdanovic, Pistons reach 2-year, $39.1 million extension». ESPN.
  27. «New York Knicks Acquire Bojan Bogdanovic and Alec Burks». NBA.
  28. «Bojan Bogdanovic retires after 10 NBA seasons». ESPN.
  29. «Bojan Bogdanovic kicked out of Croatian National Team»(недаступная спасылка). Sportando.
  30. «Czechs make first quater-final trip». Eurobasket2015.org.