Перайсьці да зьместу

Боскія дасьпехі III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Боскія дасьпехі III
па-ангельску: Chinese Zodiac
Жанр баявік[d][1][2] і фільм баявых майстэрстваў[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Апэратар
Распаўсюд Universal Pictures, Netflix і Emperor Motion Pictures[d]
Дата выхаду 12 сьнежня 2012[5]
Працягласьць 113 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова, гішпанская мова[5], арабская мова[5], француская мова[5], стандартная кітайская мова[d][5] і расейская мова[5]
Папярэдні Боскія дасьпехі II: Апэрацыя Кондар[d]
Старонка на IMDb

Боскія дасьпехі III (па-кітайску: 《十二生肖》 Shí-èr Shēngxiāo), іншая назва Кітайскі задыяк — ганконскі камэдыйна-прыгодніцкі баявік 2012 року. Рэжысэрам, сцэнарыстам, сапрадусарам і выканаўцам галоўнай ролі стаў Джэкі Чан. У іншых ролях — Квонь Сан-ву, Ляо Фань, Цзо Чжан, Ганна Яо і Ляўра Вайсбэкер.

За выкананьне найбольшай колькасьці каскадэрскіх штукаў у фільме і за найбольшую колькасьць згадак у тытрах Джэкі Чан двойчы трапіў у Кнігу Гінэсу. За найлепшую харэаграфію каскадэрскіх штукаў фільм атрымаў Ганконскую кінапрэмію.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У часе Другой опіюмнай вайны ангельска-францускія экспэдыцыйныя войскі разрабавалі і спалілі стары Летні палац, скраўшы сярод іншага дванаццаць бронзавых галоваў з выявамі жывёлаў кітайскага задыяку.

У наш час бронзавыя галовы прададзеныя з аўкцыёну. Джэкі Чан атрымлівае заданьне вярнуць іх на радзіму. Ён пачынае росшукі з Парыжу, прадстаўляючыся паўсюль рэпартэрам National Geographic Мартынам…

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]