Блакітніца звычайная
Блакітніца звычайная | |
Звычайная блакітніца ля кармушкі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Род | Блакітніцы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cyanistes caeruleus (Linnaeus, 1758) | |
Арэал | |
Арэал блакітніцы звычайнай Арэал блакітніцы афрыканскай | |
Ахоўны статус | |
пад найменшай пагрозай | |
Блакі́тніца звыча́йная (Cyanistes caeruleus), сі́няя сіні́ца — вераб’інападобная птушка сямейства сініцавых. Адметная сваім сіня-жоўтым пер’ем і малым памерам.
Сінія сініцы шырока распаўсюджаныя ў мерным і субарктычным эўрапейскім і заходнім палеарктычным клімаце, дзе жывуць у лісьцевых ці зьмяшаных пераважна дубовых лясох. Гнёзды робяць звычайна ў адтулінах дрэваў. Харчуюцца мошкамі і павукамі, семкамі і расьліннай ежай.
Звычайныя блакітніцы вядомыя акрабатычнымі штукамі, бо ўмеюць караскацца па галінках дрэваў і хмызьнякоў ды зьвешвацца дагары нагамі ў пошуках ежы.
Таксаномія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блакітніцу звычайную ўпершыню апісаў Карл Лінэй у 1758 року пад назвай Parus caeruleus[1].
Вядомыя дзевяць падвідаў[2]:
- C. c. caeruleus — (Linnaeus, 1758): пражывае ў кантынэнтальнай Эўропе да поўначы Гішпаніі, Сыцыліі, поўначы Турэччыны і паўночнага Ўралу;
- C. c. obscurus — (Pražák, 1894): пражывае на Ірляндыі, Брытаніі і Нармандзкіх астравох[3];
- C. c. ogliastrae — (Hartert, 1905): пражывае ў Партугаліі, паўднёвай Гішпаніі, на Корсыцы і Сардыніі;
- C. c. balearicus — (von Jordans, 1913): пражывае на Маёрцы (Балеарскія астравы);
- C. c. calamensis — (Parrot, 1908): пражывае ў паўднёвай Грэцыі, на Пэляпанэсе, Кіклядах, Крыце і Родасе;
- C. c. orientalis — (Zarudny & Loudon, 1905): пражывае на поўдні эўрапейскай расеі;
- C. c. satunini — (Zarudny, 1908): пражывае на Крымскім паўвостраве, Каўказе, Закаўказьзі і паўночна-заходнім Іране да ўсходняй Турэччыны;
- C. c. raddei — (Zarudny, 1908): пражывае ў паўднёвым Іране;
- C. c. persicus — (Blanford, 1873): пражывае ў Загроскіх гарах.
Гібрыды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блакітніца Плеске(d) (Cyanistes × pleskei) — распаўсюджаны міжвідавы гібрыд зь белай блакітніцай (Cyanistes cyanus). Галоўка цямнейшая ад белай, а хвост бляднейшы ад звычайнай блакітніцы[4].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цёла 12 см даўжынёй, размах крылаў 18 см, маса — каля 11 г[5]. На галоўцы — блакітная «карона», ад вачэй да падбародзьдзя ідзе цёмна-сіняя рыска. Лоб і шчокі белыя. Патыліца, крылы і хвост сінія, сьпіна — жоўта-зялёная. Ніжняя частка пераважна жаўтаватая. Дзюба чорная, ногі сіня-шэрыя, вясёлкавая абалонка цёмна-карычневая. Самкі і саміцы вельмі падобныя, адрозныя толькі пад ультрафіялетавым колерам: у самцоў карона на галаве сьвятлейшая[6]. Маладыя птушкі заўважна жаўцейшыя за дарослых.
Пражываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Эўропе жыве ад 20 да 44 мільёнаў параў птушак[7], пераважна ў мерным або міжземнаморскім клімаце і часткова на Сярэднім Усходзе.
Разам зь вялікай сініцай утвараюць зімой зьмяшаныя зграі. Звычайна селяцца ў плюшчах або вечназялёных расьлінах. Гняздо могуць зрабіць у любой прыдатнай адтуліне дрэва, пня, сьцяны, падобна да вераб’я або вялікай сініцы, прычым вяртаюцца туды ж штогоду.
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звычайная блакітніца адкладае яйкі ў красавіку-траўні. Яйкі выседжвае саміца, а яе ў гэты час ежай забясьпечвае самец. Яйкі ад 14 да 18 мм даўжынёй і 10,7—13,5 мм шырынёй, звычайна іх 7-8 штук. Агульная маса кладкі можа быць у 1,5 раза большай за масу саміцы[8].
Выжывальнасьць маладых птушак — 38%, дарослых — 53%. Сярэдняя працягласьць жыцьця — тры гады. Максымальная зафіксаваная працягласьць жыцьця — 11 гадоў 7 месяцаў[9].
Харчуюцца пераважна казуркамі, але могуць есьці парасткі маладых дрэваў, спрабуючы знайсьці ў іх вусякоў. Палюе на розных матылькоў, аднак у той жа час найлепш за іншых птушак зьнішчае сельскагаспадарчых шкоднікаў: тлю ды чарвяцоў.
Для прывабліваньня пары або абароны тэрыторыі звычайная блакітніца карыстаецца сьпевамі. Рознымі гукамі камунікуе зь іншымі птушкамі, у тым ліку для папярэджаньня пра драпежнікаў, якімі могуць быць як наземныя жывёлы (кот, ліса, сабака), так і лятучыя (канюк, каршак, шуляк). Найбольш небясьпечны зь іх — ястраб-карагольчык(d), з наземных — хатні кот, а подлеткаў могуць выкрасьці сойкі. Гнёзды рабуюць тхары і вавёркі.
Блакітніцы ёсьць носьбітамі пёркавых кляшчоў(d), радзей вошаў і крывасосак(d).
Ахоўны статус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звычайная блакітніца ўнесеная ў сьпіс найменш загрожаных відаў Чырвонай кнігі МСАП.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Linnaeus, C. Systema naturae per regna tria naturae, secundum classes, ordines, genera, species, cum characteribus, differentiis, synonymis, locis. Tomus I. Editio decima, reformata.. — Holmiae. [Stockholm]: (Laurentii Salvii)., 1758. — Т. v.1. — P. 190.
- ^ Clements, James The Clements Checklist of Birds of the World. — 6th. — Cornell University Press, 2011. — ISBN 978-0-7136-8695-1
- ^ Nomenclatural and taxonomic status of bird taxa (Aves) described by an ornithological swindler, Josef Prokop Pražák (1870–1904) // Zootaxa. — 26 August 2011. — В. 3005. — Т. 3005. — С. 45—68. — DOI:10.11646/zootaxa.3005.1.2
- ^ Tits, Nuthatches and Treecreepers. — A&C Black, 2010. — P. 94. — ISBN 978-1-4081-3458-0
- ^ Blue Tit (Cyanistes caeruleus). British Trust for Ornithology.
- ^ S. Hunt, A.T.D. Bennett, I.C. Cuthill, R. Griffiths Blue tits are ultraviolet tits // Proceedings of the Royal Society B: Biological Sciences. — Royal Society, 22 March 1998. — В. 1395. — Т. 265. — С. 451—455. — DOI:10.1098/rspb.1998.0316
- ^ Blue Tit. RSPB (23 August 2011).
- ^ Handbuch der Vögel Mitteleuropas. — Aula, 1993. — Т. 13/I. — P. 581–587.
- ^ EURING list of longevity records for European birds. European Union for Bird Ringing (EURING) (2010).