Белая (прыток Супрасьлі)
| Белая | |
Белая (Белая) | |
Рака Белая | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | край Пратасаў |
| Вышыня вытоку | каля 168 м. н. у. мора |
| Вусьце | Супрасьля |
| Краіны басэйну | Польшча |
| Вобласьці | Беластоцкае ваяводзтва |
| Даўжыня | 32,7 км |
| Плошча басэйну | 133,37 км² |
| Гарады на рацэ | Беласток |
Белая — рака на Беласточчыне, левая прытока Супрасьлі. Напрамак плыні — паўночна-заходні. Сярэдні спад русла ракі складае 2.1%.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рака бярэ пачатак край Пратасаў на вышыні каля 168 мэтраў над узроўнем мора, упадае ў Супрасьлю на вышыні 115 м над узроўнем мора каля Фастаў. У яе басэйне разьмешчана Беластоцкая аглямэрацыя, а сама рака працякае міма Беластока і прымае большую частку дажджавой вады з горада і ачышчаных прамысловых і бытавых сьцёкавых вод.
Забруджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рака мае раўнамерна разьвітую гідраграфічную сетку. Згодна з дасьледаваньнем Белай, праведзеным Ваяводзкай інспэкцыяй аховы навакольнага асяродзьдзя ў 2003 годзе, уся рака адносіцца да III кляса з пункту гледжаньня фізычнага і хімічнага забруджваньня і мае неклясыфікаванае бактэрыялягічнае забруджваньне.

Гістарычнае значаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1528 году, калі маёнткі дайлідзкія былі прададзеныя, на кароткім участку рака была мяжою паміж беластоцкімі і заблудаўскімі маёнткамі, тым самым разьдзяляючы Падляскае і Троцкае ваяводзтвы. З 1569 году гэта была мяжа Вялікага Княства Літоўскага і Кароны[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Wiesław Wróbel: Historia. W: Piotr Znaniecki, Elżbieta Kozłowska-Świątkowska: Skorupy. Dzieje dzielnicy. Białystok: Agencja Wydawnicza Ekopress, 2018, s. 18. ISBN 978-83-62069-44-6 (пол.)
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |