Беласіца (горы)
Выгляд
| Беласіца | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Радамір | |
| Вышыня | 2029 н. у. м. |
| Памеры | |
| Даўжыня | 60 |
| Шырыня | 9 км |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Sintiki Municipality[d] |
| Кантынэнт | Эўропа |
| Краіны | Грэцыя, Баўгарыя, Паўночная Македонія |
| Беласіца на мапе Грэцыі Беласіца | |
Бела́сіца (па-баўгарску: Беласица, па-македонску: Беласица, па-грэцку: Μπέλλες) — невялікі горны хрыбет у вобласьці Македонія.
Найвышэйшы пункт — гара Радамір (2029 м), якая знаходзіцца на граніцы Баўгарыі і Грэцыі. Сам масіў знаходзіцца на тэрыторыі трох краінаў: Грэцыі (45%), Паўночнай Македоніі (35%) і Баўгарыі (20%). Даўжыня хрыбта — каля 60 км, шырыня — да 9 км.
У гісторыі Баўгарыі горы Беласіца вядомыя Бяласіцкай бітвай (іншая назва — бітва пры Клідыёне), калі 29 ліпеня 1014 году бізантыйскія войскі каля вёскі Ключ у даліне Струміцы нанесьлі баўгарскаму войску вялікія страты, паскорыўшы падзеньне Заходне-Баўгарскага царства.[1][2]