Беларускі фронт
Беларускі фронт | |
Белорусский фронт | |
Гады існаваньня | 20 кастрычніка 1943 году — 16 красавіка 1944 году |
---|---|
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы СССР |
Войны | Нямецка-савецкая вайна |
Беларускі фронт — апэратыўнае аб’яднаньне Чырвонай Арміі ў гады нямецка-савецкай вайны.
Першае фармаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фронт утвораны на заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 году на аснове дырэктывы Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 году шляхам перайменаваньня Цэнтральнага фронту. У склад увайшлі 3-я, 48-я, 50-я, 61-я, 63-я, 65-я арміі і 16-я паветраная армія. У далейшым у склад фронту ўваходзілі таксама 10-я (з 21 лютага 1944 году) і 11-я (з 23 кастрычніка) арміі.
Камандуючым прызначаны генэрал арміі Канстанцін Ракасоўскі, чальцом Вайсковага савету — генэрал-лейтэнант Канстанцін Цялегін, начальнікам штабу — генэрал-палкоўнік Міхаіл Малінін.
За час існаваньня войскі фронту пасьпяхова правялі Гомельска-Рэчыцкую апэрацыю і Каленкавіцка-Мазырскую апэрацыю.
24 лютага 1944 году на аснове дырэктывы Стаўкі ВГК ад 17 лютага 1944 году фронт скасаваны шляхам перайменаваньня ў 1-й Беларускі фронт першага фармаваньня.
Другое фармаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фронт утвораны 5 красавіка 1944 году на аснове дырэктывы Стаўкі ВГК ад 2 красавіка 1944 году шляхам перайменаваньня 1-га Беларускага фронту першага фармаваньня. У склад фронту ўвайшлі 3-я, 47-я, 48-я, 61-я, 69-я, 70-я армі, 16-я паветраная армія і Дняпроўская вайсковая флятылія.
Камандуючым прызначаны генэрал арміі Канстанцін Ракасоўскі, чальцом Вайсковага савету — генэрал-лейтэнант Канстанцін Цялегін, начальнікам штабу — генэрал-палкоўнік Міхаіл Малінін.
Ужо 16 красавіка 1944 году на аснове дырэктывы Стаўкі ВГК ад 12 красавіка 1944 году фронт перайменаваны ў 1-ы Беларускі фронт другога фармаваньня
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расейская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |