Беларускі рабочы клюб
Беларускі рабочы клюб — культурна-асьветніцкая суполка, якая існавала ў 1920 годзе ў Менску на Юраўскай вул., 19 і прапагандавала тэатральнае мастацтва. Пры клюбе існавала драматычная, музычная і харавая сэкцыі, бібліятэка і курсы беларусазнаўства. Рэжысэрамі драматычнай сэкцыі былі Фларыян Ждановіч, Уладзіслаў Галубок і Васіль Сташэўскі. Пэрыядычна працаваў таксама ў 1921, у кастрычніку 1922 і некаторы час у 1923 годзе[1].
Першая пастаноўка клюбу, «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, адбылася 1 красавіка 1920 году на вечары, прысьвечаным паэту. Далей ішлі: «Суд» і «За мураванай сьцяной» Ул. Галубка, «Міхалка» Далецкіх і інш[1].
Беларускі рабочы клюб быў часовай асноўнай базай для Трупы беларускіх артыстаў пад загадам Уладзіслава Галубка, якая пачала тут сваю дзейнасьць 10 чэрвеня 1920 году прэм’ерай спэктаклю «Суд», пра які Ўладзіслаў Галубок пазьней пісаў:
10 жніўня памяшканьне клюбу было перапоўнена чырвонаармейцамі, якія прыйшлі з фронту пасьля баёў адпачываць у Менск. Усякія правілы парушаны, і замест 500 чалавек прысутнічаюць каля 1000[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Шрубок, Л. А. Беларускі рабочы клуб // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: 2002 Т. 1. — С. 128. — 568 с.
- ^ Галубок У. Творы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 593—595.