Беларускі рабочы клюб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 20:41, 23 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Афіша спэктаклю Трупы беларускіх артыстаў пад загадам Уладзіслава Галубка ў Беларускім рабочым клюбе

Беларускі рабочы клюб — культурна-асьветніцкая суполка, якая існавала ў 1920 годзе ў Менску на Юраўскай вул., 19 і прапагандавала тэатральнае мастацтва. Пры клюбе існавала драматычная, музычная і харавая сэкцыі, бібліятэка і курсы беларусазнаўства. Рэжысэрамі драматычнай сэкцыі былі Фларыян Ждановіч, Уладзіслаў Галубок і Васіль Сташэўскі. Пэрыядычна працаваў таксама ў 1921, у кастрычніку 1922 і некаторы час у 1923 годзе[1].

Першая пастаноўка клюбу, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, адбылася 1 красавіка 1920 году на вечары, прысьвечаным паэту. Далей ішлі: «Суд» і «За мураванай сьцяной» Ул. Галубка, «Міхалка» Далецкіх і інш[1].

Беларускі рабочы клюб быў часовай асноўнай базай для Трупы беларускіх артыстаў пад загадам Уладзіслава Галубка, якая пачала тут сваю дзейнасьць 10 чэрвеня 1920 году прэм'ерай спэктаклю «Суд», пра які Уладзіслаў Галубок пазьней пісаў:

10 жніўня памяшканьне клюба было перапоўнена чырвонаармейцамі, якія прыйшлі з фронту пасьля баёў адпачываць у Менск. Усякія правілы парушаны, і замест 500 чалавек прысутнічаюць каля 1000[2].

Крыніцы

  1. ^ а б Шрубок, Л. А. Беларускі рабочы клуб // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: 2002 Т. 1. — С. 128. — 568 с.
  2. ^ Галубок У. Творы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 593—595.