Сяргей Розмысл
Сяргей Розмысл | |
Род дзейнасьці | беларускі дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 29 верасьня 1905 |
Месца нараджэньня | Санкт-Пецярбург |
Дата сьмерці | 28 жніўня 1969 |
Месца сьмерці | Аўстралія |
Прычына сьмерці | дарожна-транспартнае здарэньне |
Месца пахаваньня | |
Сябра ў | Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі, Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі і Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі |
Сяргей Розмысл (29 верасьня 1905, Санкт-Пецярбург — 28 жніўня 1969, Аўстралія) — беларускі грамадзкі дзеяч.
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і паштальёна з Гарадзеншчыны, якая ў 1922 г. вярнулася ў Беларусь і пасялілася ў Гудзінішках (цяпер Вярэнаўскі раён). Удзельнік Беларускай Краёвай Абароны. Дэлегат на Другі Ўсебеларускі Кангрэс ад Лідзкай акругі.
У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Удзельнічаў у XII Пленум БЦР які адбыўся 9 траўня 1948 г. у Эльвангене, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі».
У 1950 г., адзін безь сям’і, пераехаў у Аўстралію. Адзін са стваральнікаў аддзела Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі ў Мэльбурне, у якім займаў розныя пасады, у тым ліку й старшыні краёвага штабу (1955 — 1969).
Удзельнік Беларускага школьнага камітэту ў Мэльбурне ў другой палове 50-х гадоў. Сябра царкоўнай рады парафіі Сьвятой Ефрасіньні Полацкай (БПЦ) у Мэльбурне. Удзельнік Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі, Беларускага аб’яднаньня ў Вікторыі. Сябра Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі.
Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны на могілках Спрынгвэйл у Мэльбурне.
Вялікае ліставаньне Розмысла захавалася ў архіве Дзьмітрыя Касмовіча.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лявон Юрэвіч, «Краіна Ды-Пі», Запісы БІНіМ, №24, 2011, с.41, Менск, Нью-Ёрк