Беларускае біблійнае таварыства
| Беларускае біблійнае таварыства | |
| Абрэвіятура | ББТ |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 1992 |
| Тып | грамадзкая арганізацыя |
| Мэта | выданьне і распаўсюд хрысьціянскай літаратуры |
| Штаб-кватэра | Менск |
| Месцазнаходжаньне | вул. Чыгладзэ, 19 |
| старшыня | Герман Родаў |
| выканаўчы дырэктар | І. Міхайлаў |
| Сайт | www.biblia-by.org |
Белару́скае біблі́йнае тавары́ства — біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, утворанае ў 1992 року.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць]Створанае ў студзені 1992 року з ініцыятывы вернікаў праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай канфэсіяў, эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, хрысьціянаў веры эвангельскай, адвэнтыстаў сёмага дню, беларускай эвангельскай царквы[1].
У першы прэзыдыюм увайшлі Герман Родаў (старшыня), Васіль Сёмуха (віцэ-старшыня), Якаў Патупчык (выканаўчы дырэктар), прадстаўнікі традыцыйных канфэсіяў аа. Г. Латушка, Я. Матусевіч, М. Сапель, Э. Сабіла і вядомыя навукоўцы У. Конан, А. Грыцкевіч, І. Чарота[2].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць]Беларускае біблійнае таварыства займаецца распаўсюдам і прапагандай Бібліі й іншае духоўнае літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнічае ў перакладзе Бібліі на беларускую мову, ажыцьцяўляе выданьне хрысьціянскае літаратуры на беларускай і расейскай мовах[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б Пра нас. Беларускае біблійнае таварыства. Праверана 11 жніўня 2013 г.
- ^ І.І. Трацяк. Шлях да беларускамоўнай Бібліі // Біблія ў кантэксце беларускай культуры: Вучэб. дапам.. — Горадня: ГрДУ, 2003. — С. 46. — ISBN 985-417-454-9