Эрнэст Сабіла
Эрнэст Сабіла | |
Дата нараджэньня | 18 сакавіка 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 лютага 2022 (89 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | прэсьбітар |
Сябра ў | Беларуская хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць[d] |
Узнагароды |
Эрнэ́ст Сабі́ла (18 сакавіка 1932, Дзегцяроўка, Менскі раён — 5 лютага 2022) — беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Дзегцяроўцы Менскага раёну. Навучаўся ў Менскім мэдычным інстытуце[1].
Ад маленства далучыўся да эвангелістаў, чыя дзейнасьць была легалізаваная падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусьветную вайну. На працягу 1943—1944 сям’я Сабілаў супрацоўнічала з адным з савецкіх партызанскіх атрадаў Бабруйшчыны. У 1949 годзе, калі Эрнст Сабіла заканчваў Барысаўскую сярэднюю школу, на яго завялі справу савецкія карныя органы: ён хацеў стварыць беларускую арганізацыю, якая б базавалася на абароне нацыянальных, рэлігійных і сацыяльных свабодаў беларусаў.
У 1951 годзе, будучы студэнтам, быў арыштаваны па арт. 72-Б Крымінальнага кодэксу БССР («актыўная агітацыя з ужываньнем нацыянальных і рэлігійных забабонаў»). Быў прысуджаны да расстрэлу[2], але расстрэльны прысуд быў заменены на 25 гадоў канцлягераў.
Зьбег зь лягеру, каля 700 кілямэтраў прайшоў па тайзе, быў зноў арыштаваны. Зноў уцякаў і зноў быў злоўлены.
У 1964, праз 13 гадоў зьняволеньня, быў вызвалены і вярнуўся да актыўнай рэлігійнай дзейнасьці. З часу вызваленьня знаходзіўся пад наглядам КДБ[2].
У 1970-х г. здолеў скончыць вячэрняе аддзяленьне Менскага інстытуту замежных моваў.
З 1988 г. прасьвітар Эвангельскай царквы.
У 1989 г. пастар Сабіла асьвяціў першы зьезд Беларускага народнага фронту: на першым зьезьдзе БНФ Эрнст Сабіла зачытваў Біблію, асьвячаючы палітычнае мерапрыемства[3].
З другой паловы 2000-х — сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, удзельнік яе Нацыянальнай рады[4].
Пераклаў Новы Запавет і Псальмы на беларускую мову. Узнагароджаны Радай БНР мэдалём да 100 БНР.
Пахаваны ў сваёй роднай вёсцы Дзегцяроўцы пад Менскам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пастар Сабіла Эрнст Канстанцінавіч. spadchyna.net. Праверана 9 сакавіка 2012 г.
- ^ а б Віншаванні з днём народзінаў Эрнста Сабілы. Пакаяньне. Праверана 9 сакавіка 2012 г.
- ^ Да Каваленкі дапусцілі пастара Сабілу. Наша Ніва (9 сакавіка 2012). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
- ^ Сяргей Пульша. З’езд БХД абраў кіраўнікоў партыі, прыняў яе статут і праграму // БелаПАН, 28 лютага 2009 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Менскім раёне
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 2022 годзе
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Сябры Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі
- Беларускія пратэстанцкія дзеячы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Беларускія дысыдэнты
- Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову