Перайсьці да зьместу

Баўру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баўру
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Сан-Паўлу
Дата заснаваньня 1826
Кіраўніцтва і ўлада
Заканадаўчы орган municipal chamber of Bauru[d]
Геаграфія
Плошча
  • 667,684 км²
Вышыня НУМ 537 ± 1 м
Каардынаты 22°18′54″ пд. ш. 49°03′39″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы bauruense і bauruense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 014
Паштовы індэкс 17010–17067
Сайт bauru.sp.gov.br
Баўру на мапе Бразыліі
Баўру
Баўру
Баўру

Баўру́ (па-партугальску: Bauru) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 379 тысяч чалавек[2]. У горадзе маецца кампус унівэрсытэту Сан-Паўлу.

Гістарычна склалася, што рэгіён, дзе сёньня месьціцца горад, быў спрэчнай тэрыторыяй паміж тубыльцамі з плямёнаў кайнганг і гуарані. Упершныю эўрапейцы зьявіліся тут у XVIII стагодзьдзі, але замацавацца ня здолелі праз супраціў індзейцаў. Першае паселішча эўрапейцаў было закладзенае толькі ў XIX стагодзьдзі засяленцамі з прыбярэжнага рэгіёну штату Сан-Паўлу, а таксама Мату-Гросу і Рыю-дэ-Жанэйру[3]. Піянэрам у справе калянізацыі стаў у 1856 годзе Фэлісысыму Антонію Пэрэйра, які набыў тут надзел і займаўся гаспадаркай у месцы сучаснага цэнтру Баўру. Асноўнай культурай стала кава. У 1905 годзе ў месцы зьявілася чыгунка, якая цягнулася ажно да Балівіі[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]