Барыс Віян
Барыс Віян | |
Boris Vian | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Вэрнон Саліван, Барон Візі, Бізон Раві |
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1920[1][2][3][…] |
Памёр | 23 чэрвеня 1959[1][2][3][…] (39 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Мішэль Віян[d] і Урсуля Кюблер[d] |
Дзеці | Патрык Віян[d] і Кэрал Віян[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, трубач, маляр, перакладнік, інжынэр, лібрэтыст, драматург, аўтар-выканаўца, сцэнарыст, джазмэн, літаратурны крытык, музычны крытык, празаік, пісьменьнік, сьпявак, актор, музыка, журналіст |
Жанр | джаз |
Мова | француская мова[6][7] |
Значныя творы | «Пена дзён» |
Узнагароды | |
https://borisvian.org |
Бары́с Вія́н (па-француску: Boris Vian; 10 сакавіка 1920, Віль-д’Аўрэ, Францыя — 23 чэрвеня 1959, Парыж, Францыя) — францускі пісьменьнік, музыка, аўтар і выканаўца песьняў, крытык, актор і вынаходнік.
Дэбютаваў зборнікам «Сто санэтаў пра каханьне» (1941), раманам «Сумятня ў Ардэнах» (1942, выд. 1966). Вылучаюцца раманы «Пена дзён» (1947), «Восень у Пэкіне» (1947), п’еса «Усеагульная скуралупня» (паст. 1950). Пад псэўданімам Вэрнон Саліван апублікаваў свае раманы «Я прыйду плюнуць на вашыя магілы» (1946), «Мёртвыя аднаго колеру» (1947), «Зьнішчыць усіх вырадкаў» (1948), «Яны не разумеюць, што робяць» (1949), выдаўшы іх за пераклады амэрыканскіх бэстсэлераў. У 1950 годзе пасьля судовага разбору «як перакладчык» Барыс Віян быў абвінавачаны ў «зьневажаньні нораваў». Аўтар раманаў «Чырвоная трава» (1950), «Сэрцадзёр» (1953), зборніка вершаў «Я не хацеў бы здохнуць» (1962), п’есы «Падвячорак генэралаў» (паст. 1962), лібрэта опэраў «Сьнежны кавалер» (1957, муз. Дэлеру) і «Фіеста» (1958, муз. Міё). Барыс Віян распрацаваў прынцыпова новую эстэтыку, якая папярэднічала постмадэрнізму. Пацыфізм і нонканфармізм Віяна, непрыняцьце ягонымі героямі рэлігіі, дзяржавы і працы, геданізм і эскапізм быў засвоены моладзевай контаркультурай 1960-х гадоў.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ваўкалак: [Апавяданне] // Французская навела XX ст. Мн., 1992.
- Сюрпрыз — вечарынка ў Леабіля // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Boris Vian // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Boris VIAN // NooSFere (фр.) — 1999.
- ^ а б Boris Vian // BD Gest' (фр.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118626787 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ https://actu.fr/societe/toussaint-ces-10-celebrites-enterrees-dans-des-cimetieres-des-hauts-de-seine_46066982.html
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Vian, Boris, 1920-1959 // CONOR.SI
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхееў К. Віян // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.