Перайсьці да зьместу

Бартломей Удовік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бартломей Удовік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 верасьня 2000(2000-09-25) (25 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ягелёнія
(у арэндзе з клюбу «Брага»)
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2019 Рух Хожаў 19 (0)
2019—2020 Одра Аполе[d] 17 (0)
2020—2024 Ягелёнія 112 (12)
2024— Брага 0 (0)
2024—2025 Гановэр-96 21 (0)
2025— Ягелёнія 0 (0)
Зборныя
2023—4 Польшча 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Бартло́мей Удо́вік (па-польску: Bartłomiej Wdowik; нар. 25 верасьня 2000 году) — польскі футбаліст, левы абаронца клюбу «Ягелёнія» (у арэндзе з партугальскага клюбу «Брага»).

Прафэсійную кар’еру гулец пачаў у хожаўскім «Руху», які на той час выступаў у Другой лізе. Ужо праз год абаронца далучыўся да каманды Першай лігі «Одры». У студзені 2020 году Ўдовік далучыўся да складу беластоцкай «Ягелёніі»[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Улетку 2024 году быў набыты партугальскім клюбам «Брага», але амаль адразу выправіўся ў арэнду ў нямецкі клюб «Гановэр-96». У першай палове сэзону быў футбалістам стартавай адзінаццатцы каманды з Другой Бундэсьлігі. 26 чэрвеня 2025 году Ўдовік вярнуўся ў «Ягелёнію» на правах гадавой арэнды[3].

«Ягелёнія»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]