Бардышкі
| Бардышкі лац. Bardyški лет. Bardiškiai | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Шавельскі |
| Раён | Пакройскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 56°12′46,80″ пн. ш. 24°00′50,40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Бардышкі на мапе Летувы Бардышкі | |
Бардышкі (лет. Bardiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Мушы. Уваходзяць у склад Жэймельскага староства Пакройскага раёну Шавельскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Барда або Барта (Bardo, Barto) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 164 чалавекі[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1, 247.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 278.