Бамір Топі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бамір Топі
24 ліпеня 2007 — 24 ліпеня 2012
Папярэднік Alfred Moisiu[d]
Наступнік Буяр Нішані
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 красавіка 1957(1957-04-24)[1] (66 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Teuta Topi[d]
Адукацыя:

Ба́мір Міртэза Топі (па-альбанску: Bamir Myrteza Topi [baˈmiɾ ˈtɔpi]; нар. 24 красавіка 1957, Тырана) — прэзыдэнт Альбаніі з 24 ліпеня 2007 па 24 ліпеня 2012 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біёляг-вэтэрынар паводле прафэсіі. Сябар Дэмакратычнай партыі Альбаніі, яе віцэ-старшыня, у парлямэнце з 1996 году, міністар сельскай гаспадаркі ў 1996—1997 гадах. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацьвёртага разу пасьля палітычнага крызысу. Пасьля абраньня пакінуў партыю.

Раньняе жыцьцё і грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Сельскагаспадарчым унівэрсытэце Тыраны па спэцыяльнасьці вэтэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званьне доктара філязофіі. З 1984 па 1995 гады ён займаўся навуковай працай у Інстытуце вэтэрынарных навуковых дасьледаваньняў. У пэрыяд 1987—1990 гадоў праходзіў асьпірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялёгіі. Пасьля свайго вяртаньня з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзелу па бясьпецы харчовых прадуктаў і вэтэрынарыі ў Інстытуце вэтэрынарных навуковых дасьледаваньняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995 году.

За час сваёй дзейнасьці ў гэтым інстытуце, у якасьці кіраўніка і навуковага супрацоўніка, Топі надаў сусьветны статус гэтай установе краіны. Таксама Топі праводзіў навуковую дзейнасьць у падрыхтоўцы навучальных праграм па таксыкалёгіі і фармакалёгіі па гэтых прадметах для студэнтаў і асьпірантаў факультэту вэтэрынарнай мэдыцыны і ў той жа час ён быў лектарам па гэтых прадметах каля дзесяці гадоў.

У 1996 годзе быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня, і на гэтай пасадзе ён прабыў адзін год. Таксама ён быў абраны ў Асамблею Альбаніі ў якасьці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Альбаніі. Быў абраны віцэ-старшынём Дэмакратычнай партыі Альбаніі, якое ўзначальваў тады Салі Берыша. Стаў шырока прызнаным палітыкам, вядучым вельмі актыўную ролю ва ўрэгуляваньні крызысу ў адносінах паміж большасьцю і апазыцыяй, вызначыўся як герой палітычных дамоўленасьцей і розных парлямэнцкіх ініцыятыў. Мае званьне ганаровага прэзыдэнта футбольнага клюбу Тыраны.

На пасадзе прэзыдэнта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе, Топі стаў кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2007 году. Таксама дзьве партыі Хрысьціянска-дэмакратычная партыя Альбаніі і Рэспубліканская партыя Альбаніі падтрымалі яго кандыдатуру. Падчас галасаваньня, якое адбылося 8 ліпеня, Топі атрымаў 75 галасоў у парлямэнце, што было недастаткова, каб быць абраным прэзыдэнтам, пры мінімуме 84 галасах. Апазыцыя на чале з Сацыялістычнай партыяй, байкатавала галасаваньне[2]. Другі тур галасаваньня для абраньня прэзыдэнта адбыўся 10 ліпеня. Парлямэнт так і ня здолеў абраць прэзыдэнта, на гэты раз Топі атрымаў 74 галасы[3]. 14 ліпеня адбылося чарговае галасаваньне і на гэты раз Топі атрымаў толькі 50 галасоў, у той час як Нэрытан Цэкала ад партыі Дэмакратычнай Альянс атрымаў 32 галасы сябраў парлямэнту[4]. 20 ліпеня, у чацьвёртым туры галасаваньня, Топі падтрымалі некаторыя чальцы апазыцыі і ён атрымаў 85 галасоў і, такім чынам, быў абраны прэзыдэнтам Рэспублікі Альбаніі на 5-гадовы тэрмін. Ён быў прыведзены да прысягі 24 ліпеня[5].

Багна афіцыйна склаў зь сябе паўнамоцтвы віцэ-старшыні Дэмакратычнай партыі Альбаніі і выйшаў з партыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Bamir Topi // Munzinger Personen (ням.)
  2. ^ «Albania edges toward elections after presidential vote fails», Associated Press (International Herald Tribune), 9 July 2007.
  3. ^ «Standoff in Parliamentary Ballot to Pick New Albanian President» Архівавана 13 ліпеня 2007 года., birn.eu.com, 11 July 2007.
  4. ^ «Albania opposition boycott prevents election of new president in 3rd round», Associated Press (International Herald Tribune), 14 July 2007.
  5. ^ «Albania’s new president Bamir Topi sworn in», Associated Press (International Herald Tribune), 24 July 2007