Тыранскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт
Тыранскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт | |
Заснаваны | 1951 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Вэб-сайт | ubt.edu.al |
Тыранскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт (па-альбанску: Universiteti Bujqësor и Tiranës) — дзяржаўны ўнівэрсытэт, які знаходзіцца ў Тыране, Альбанія. Займаецца падрыхтоўкай спэцыялістаў па аграноміі, вэтэрынарыі, лясной гаспадарцы, экалёгіі, аграбізнэсу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унівэрсытэт быў створаны ў 1951 годзе. Спачатку ён атрымаў назву «Вышэйшы інстытут сельскай гаспадаркі» (па-альбанску: Instituti i Lartë Bujqësor). Сучасную назву ён атрымаў у 1991 годзе.[1]
Цяпер гэта ўнікальны ў Альбаніі цэнтар для студэнтаў і асьпірантаў, для навуковых дасьледаваньняў, навучаньня і павышэньня кваліфікацыі ў галіне сельскай гаспадаркі і харчаваньня (аграномія, садоўніцтва і абарона расьлін, аграпрамысловы бізнэс, эканоміка і аграрная палітыка, аграэкалёгія і экалёгія, агра-харчовыя тэхналёгіі, жывёлагадоўля, аквакультура і рыбалоўства, лясная інжынэрыя, вэтэрынарыя і г. д.)[2]
Навукоўцы і студэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаецца каля 15 000 студэнтаў. Фактычны выкладчыцкі склад складаецца з 55 прафэсараў, 48 дацэнтаў, 55 дактароў, 13 пэдагогаў-выкладчыкаў і 64 асыстэнтаў.[2]
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унівэрсытэт уключае наступныя факультэты:
- Факультэт сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяродзьдзя («Fakulteti i Bujqësisë dhe Mjedisit»)
- Факультэт эканомікі і аграбізнэсу («Fakulteti i Ekonomisë dhe Agrobiznesit»)
- Факультэт лясных навук («Fakulteti i Shkencave Pyjore»)
- Факультэт вэтэрынарнай мэдыцыны («Fakulteti i Mjekësisë Veterinare»)
- Факультэт біятэхналёгій і харчовых прадуктаў («Fakulteti i Bioteknologjisë dhe Ushqimit»)[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Arsimi në Shqipëri
- ^ а б в Archived copy Праверана 28 красавіка 2021 г. [ Архіўная копія] ад 2016-09-16 г.