Баляслаў Віславух
Баляслаў Віславух | |
па-польску: Bolesław Wysłouch | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 лістапада 1855 |
Памёр | 13 верасьня 1937[1] (81 год) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Сужэнец | Марыя Віславух |

Балясла́ў Ігна́цы Віславу́х (па-польску: Bolesław Ignacy Wysłouch; 22 лістапада 1855, маёнтак Саха, Кобрынскі павет, Расейская імпэрыя, цяпер Залужжа, Драгічынскі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі — 13 верасьня 1937, Львоў, Львоўскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — польскі грамадзкі дзяяч, публіцыст, палітык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з шляхецкага палескага роду Віславухаў. Скончыў Тэхналягічны інстытут у Пецярбургу (1879) па спэцыяльнасьці інжынэр-хімік. Адсядзеў 3 гады ў Варшаўскай цытадэлі; вызваліўшыся, пасяліўся ў Львове.
Быў выдаўцом і рэдактарам шэрагу выданьняў: «Przegląd Społeczny», «Kurier Lwowski», «Przyjaciel Ludu» (1889—1902). У 1894 быў ініцыятарам стварэньня Польскага дэмакратычнага таварыства, а ў 1895 — Сялянскай партыі ў Галіцыі, уваходзіў у ейную Цэнтральную раду. У 1912—1913 — кіраўнік партыі ПСП — Зьвяз незалежных сялянаў, у 1913—1923 — сябра ПСЛ «Пяст», у 1923—1925 — сябра ПСЛ «Вызваленьне», у 1925 — сябра Клюбу працы. У 1922—1927 — сэнатар, пасьля чаго адышоў ад палітыкі.
Жонка — Марыя з Боўфалаў, грамадзкая дзяячка, асьветніца, арганізатарка нацыянальнага руху ў Галіцыі. Аўдавеўшы, другі раз жаніўся з Браніславай з Шабатоўскіх, палкоўнік Польскіх узброеных сілаў на Захадзе, інспэктарка Жапаможнай службы жанчынаў.
Памёр у Львове, пахаваны на Лычакаўскіх могілках.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Find a Grave (анг.) — 1996.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Brock, Boleslaw Wyslouch: Founder of the Polish Peasant Party. Slavonic and East European Review, xxx (74), 1951.
- Mazurek, Kraj a emigracja. Instytut Studiów Iberyjskich i Iberoamerykańskich, Warsaw, 2006.
- Kudłaszyk, Wysłouch, Myśl społeczno-polityczna Bolesława Wysłoucha: 1855—1937. Wrocław, 1978.
- Encyklopedia PWN, 2007.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1855 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 13 верасьня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Львове
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага тэхналягічнага інстытуту
- Польскія палітыкі
- Польскія журналісты
- Польскія сацыялісты
- Польскія масоны
- Сэнатары Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Вязьні Варшаўскай цытадэлі
- Польская шляхта