Перайсьці да зьместу

Марыя Віславух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марыя з Боўфалаў»)
Марыя Віславух
Дата нараджэньня 1858[1]
Дата сьмерці 20 сакавіка 1905(1905-03-20)[1]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак настаўніца, перакладніца, галоўная рэдактарка
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.

Мары́я Віславу́х (па-польску: Maria Wysłouch) з дому Боўфалаў (1858 — 20 сакавіка 1905, Львоў) — польская настаўніца, грамадзкая дзяячка, выдавец.

Паходзіла са зьбяднелай шляхецкай сям’і, пазбаўленай маёнтку за ўдзел бацькі ў паўстаньне 1863—1864 гадоў. Па сьмерці бацькі сям’і пераехала ў Віцебск, а стуль у Пскоў. Марыя навучалася ў Пецярбургу на вышэйшых курсаў для жанчын, па сканчэньні якіх працавала настаўніцай у Варшаве.

Выйшаўшы за Баляслава Віславуха, пераехала ў Львоў, дзе разам з мужам пасьвяцілася стварэньню незалежніцкай сялянскай партыі. Ад 1889 разам выдавалі двухтыднёвік «Przyjaciel Ludu». 21 траўня 1890 Віславухі стварылі Таварыства сябраў асьветы, якое займалася арганізацыяй вясковых чытальняў, лекцый і гутарак. У 1882—1899 роках стварылі ў вёсках каля 300 бібліятэка і 100 чытальняў.

Адначасна Марыя ўдзельнічала і ў эмансыпацыйным руху: адкрывала жаночыя чытэльні, таварыствы асьветы, змагалася за роўныя правы працы і заробкі для жанчын. Была адной з ініцыятарак жаночага зьезду 15 жніўня 1899 року ў Закапаным. Выдавала часопісы для сялянак.

  • Encyklopedia Popularna PWN, Warszawa 1987.
  • Ś. p. Maria Wysłouchowa // Nowości Illustrowane. — Т. nr 14. — С. 8, 9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]