Балак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бала́к (па-польску: Bałak) — дыялект польскае мовы, што быў пашыраны ў местах Галічыны напрыканцы XIX — першае паловы XX стагодзьдзя.

Ужываная менш асьвечанымі палякамі Драгобыча, Барыслава ды іншых местаў Галічыны. Найхарактэрнейшая яго рыса — насычанасьць лексыкі ўкраінскімі словамі (агульна-ўкраінскімі й дыялектнымі) і вялікі ўплыў украінскае фанэтыкі («chlib» замест «chleb», «h» замест «g» у шматлікіх словах ды іншыя). З украінскім мескім дыялектам балак меў таксама агульныя запазычаньні нямецкіх словаў, асабліва зьвязаных з аўстрыйскімі рэаліямі ў адміністрацыі, эканоміцы, вайсковым побыце. У шматлікіх выпадках балак ператвараецца ў мешаную польска-ўкраінскую гаворку, асабліва калі ёю карыставаліся людзі ўкраінскага паходжаньня. Стылізацыя пад балак была галоўным сродкам індывідуалізацыі тэксту твораў некаторых польскіх празаікаў з Заходняе Ўкраіны (Анджэй Хцюк, Атлантида: Розповідь про Велике Князівство Балаку) і аўтараў гумарыстычна-лірычных вершаў і песенных тэкстаў (Мар’ян Гемар). Збольшага з польскае літаратуры, а збольшага з гаворкі львоўскіх украінцаў старэйшага пакаленьня элемэнты балака запазычаюць у апошні час асобныя львоўскія ўкраінскія пісьменнікі (Юры Віньнічук).

Некаторыя крыніцы адносяць львоўскую ґвару да балака, аднак варта памятаць, што львоўская ґвара адразьняецца ад балака разнастайнасьцю запазычаньняў: так, балак сфармаваны ў выніку ўкраінскіх запазычаньняў у польскае мовы, калі ў аснове львоўскае ґвары ляжыць сумесь польскае, украінскае, нямецкае ды ідышу. То бок, нягледзячы на аднолькавыя чыньнікі фармаваньня, Балак і львоўская ґвара маюць розныя асновы, а таксама істотна адрозьніваюцца між сабою.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kurzowa Zofia. Polszczyzna Lwowa i Kresów południowo-wschodnich do 1939 r. Варшава, 1985;
  • Górowski W. Słownik gwary lwowskiej // Poradnik Językowy. 1982. Z. 2;
  • Rudnyćkyj J. Lemberger ukrainische Stadtmundart (Znesinnja). Ляйпцыґ, 1943.
  • Ярысевіч Д. Энцыкляпэдыя сучаснай Украіны. — Т. 2. — Кіеў, 2003., стар. 129
  • Гарбач О. Арґо ва Ўкраіне. — Львоў: Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАНУ, 2006
  • Хабзей Н., Сімовіч К., Ястрэмская Т., Мэўш-Дыдык Г.. Лексыкон львоўскі: важна і на жарт. — Львоў: Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАНУ, 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]