Перайсьці да зьместу

Багдан Садоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багдан Садоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 жніўня 1999(1999-08-01) (25 гадоў)
Рост 169 см
Вага 60 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2017 Славія Мазыр 0 (0)
2017—2018 Дынама Берасьце 2 (0)
2018 Энэргетык-БДУ 0 (0)
2019 Смаргонь 15 (1)
2020 Рух Берасьце 10 (0)
2021 Смаргонь 0 (0)

Багдан Садоўскі (нарадзіўся 1 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Выхаванец мазырскага футболу. Некаторы час займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2015 году пачаў гуляць за дубль «Славіі», дзе хутка стаў адным з асноўных гульцоў. У канцы 2016 году атрымаў траўму, празь якую выбыў на 10 месяцаў. У жніўні 2017 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[2]. У берасьцейскім клюбе таксама пачаў гуляць за дубль, а ў 2018 годзе ўжо прыцягваўся да асноўнай каманды новым трэнэрам Аляксеем Шпілеўскім. 16 ліпеня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Арцёма Мілеўскага ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:3) у прысутнасьці Дыега Марадоны.

У хуткім часе Шпілеўскі быў звольнены, і ў жніўні 2018 году Садоўскі далучыўся да «Энэргетыка»-БДУ[3][4]. Аднак, неўзабаве атрымаў пашкоджаньне, празь якое выбыў на працяглы час. У выніку пакінуў клюб, гэтак і не згуляўшы за яго[5]. У ліпені 2019 году, акрыяўшы ад траўмы, склаў працоўную ўгоду з «Смаргоньню»[6].

У сакавіку 2020 году пасьля прагляду стаў гульцом берасьцейскага «Руху»[7]. Часьцей заставаўся на лаўцы запасных або выходзіў на замену, часам зьяўляўся ў першай адзінаццатцы каманды, а таксама прыцягваўся да дубля. У лютым 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду[8]. У ліпені 2021 году зноў далучыўся да «Смаргоні»[9], аднак ужо празь некалькі тыдняў пакінуў каманду, пасьпеўшы згуляць толькі за дубль.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2018 Найвышэйшая ліга 2 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]