Баба Віда
Выгляд
| Славутасьць | |
| Краіна | Баўгарыя |
| Месцазнаходжаньне | Відын |
| Каардынаты | 43°59′35″ пн. ш. 22°53′12″ у. д.HGЯO |
| Дата пабудовы | X стагодзьдзе |
| Стан | Гістарычны музэй |
Баба Віда на мапе Баўгарыі Баба Віда | |
Баба Віда (па-баўгарску: Баба Вида) — сярэднявечная крэпасьць у горадзе Відыне на паўночным захадзе Баўгарыі, галоўная гарадзкая славутасьць. Складаецца з 2 асноўных крэпастных муроў і 4 вежаў.

Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пабудова ўмацаваньня пачалося ў X стагодзьдзі на месцы рымскай крэпасьці Банонія. У Сярэднявеччы Баба Віда была адным з галоўных умацаваньняў на паўночным захадзе Баўгарыі. Баба Віда вытрымала 8-месячную асаду бізантыйскай арміі Базыля II, аднак была зьнішчана і нанова адбудаваная падчас панаваньня Івана Сраціміра.
Крэпасьць мела важную ролю пдачас акупацыі Баўгарыі Асманскай імпэрыяй, а ў канцы XVIII стагодзьдзя, калі згубіла абарончую значнасьць выкарыстоўвалася як вязьніца і вайсковы арсэнал.
Сёньня Баба Віда — музэй-крэпасьць.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Унутры крэпасьці
- Вежа аўстрыйскай пабудовы XVII стагодзьдзя
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарадзкі інфармацыйны партал
- Сайт пра Баба Віда (анг.) (ням.)
- Гісторыя і архітэктура крэпасьці (рас.)