Перайсьці да зьместу

Алтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ахвярнік»)
Запыт «Ахвярнік» перанакіроўваецца сюды. Пра сузор’е глядзіце артыкул «Ахвярнік (сузор’е)».
Алтары

Алта́р (таксама аўта́р)— месца, на якім жрацы прыносілі ахвяраваньні богу, згодна са старажытным значэньнем. Пазьней, калі сталі будаваць сталыя бажніцы, так называлася галоўная ўсходняя частка гэтага будынка, у якой зьдзяйсьнялася богаслужэньне. У юдэяў алтары адрозьніваліся паміж сабою па сваёй форме й архітэктуры ў залежнасьці ад тых мэтаў, дзеля якіх яны служылі. У іх былі алтары для спальваньня жывёлы й алтары бяскроўныя, на якіх спальвалі хлебныя дары й курылі фіміям[1].

У хрысьціянскім царкоўна-рэлігійным кульце алтары зьявіліся толькі ў часы панаваньня рымскага імпэратара Канстантына Вялікага ў IV стагодзьдзі, а пачынаючы з V стагодзьдзя пачалі ўпрыгожваць алтар крыжам, а з часоў папы Грыгорыюса VI у каталіцкай царкве стала звычаем будаваць у касьцёле па некалькі алтароў, адзін зь якіх зьяўляўся галоўным. У праваслаўнай царкве алтаром прынята называць частку храма, прызначаную для сьвятароў і аддзеленую ад сярэдняй часткі храма высокім іканастасам[1].

  1. ^ а б Скарына Ф. Творы:… С. 162.