Афрыканэры
Афрыканэры | |
Фатаздымкі знакамітых афрыканэраў | |
Агульная колькасьць | 3 600 000 |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | ПАР: 3 000 000 Вялікабрытанія: 100 000 Намібія: 80 000—183 000[1] Замбія: 48 000[2] Аўстралія: 40 00 — 45 000[3] Новая Зэляндыя Нідэрлянды Канада Бэльгія Аргентына Бразылія Батсвана Ірляндыя Кенія |
Мовы | афрыкаанс |
Рэлігія | пратэстантызм |
Афрыканэры (па-афрыкаанс: Afrikaners, літаральна «афрыканцы») — народ у Паўднёвай Афрыцы, зьяўляюцца нашчадкамі каляністаў галяндзкага, нямецкага і францускага паходжаньня[4]. Асноўная частка пражывае ў ПАР і Намібіі. Усярэдзіне афрыканэраў вылучаецца субкультура бураў. Па веравызнаньні — пратэстанты. Родная мова — афрыкаанс, склалася на аснове паўднёвых дыялектаў нідэрляндзкай мовы (да пачатку XX стагодзьдзя нідэрляндзкая выкарыстоўвалася ў якасьці літаратурнай мовы). Агульная колькасьць каля 3,6 млн чалавек. Да 1990 году складалі 60 % белага насельніцтва ПАР; астатнія 40 % — англа-афрыканцы, цяпер прапорцыя зьмянілася на карысьць афрыканэраў, бо англа-афрыканцы больш схільныя да эміграцыі за афрыканэраў, якія лічаць Паўднёвую Афрыку сваёй этнічнай радзімай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Joshua Project — Afrikaner of Namibia Ethnic People Profile
- ^ Joshua Project — Afrikaner of Zambia Ethnic People Profile
- ^ Joshua Project — Afrikaner of Australia Ethnic People Profile
- ^ История Тропической и Южной Африки в новое и новейшее время: учебное пособие / Отв. ред. А. С. Балезин. — М.: ИВИ РАН, 2010. С. 80.