Атлянт расправіў плечы
Выгляд
| Атлянт расправіў плечы | |
| па-ангельску: Atlas Shrugged[1] | |
| Жанр: | рамантычная выдумка[d], філязофская мастацкая літаратура[d], навуковая фантастыка, антыўтопія[d] і дэтэктыўная выдумка[d] |
|---|---|
| Аўтар: | Айн Рэнд[1] |
| Мова арыгіналу: | ангельская |
| Публікацыя: | 10 кастрычніка 1957 |
| Выдавецтва: | Random House[d] |
«Атлянт расправіў плечы» (па-ангельску: Atlas Shrugged) — раман-антыўтопія амэрыканскай пісьменьніцы Айн Рэнд, упершыню апублікаваны ў 1957 годзе. Зьяўляецца чацьвёртым і апошнім раманам Рэнд, а таксама самым доўгім. Рэнд лічыла яго галоўным творам у сваёй літаратурнай кар’еры.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўная ідэя раману заключаецца ў тым, што сьвет трымаецца на таленавітых творцах-адзінотніках, якіх аўтар параўноўвае зь мітычным тытанам Атлянтам, які трымае на плячах нябесны купал. Калі гэтыя людзі перастануць тварыць («трымаць неба на плячах»), то сьвет абрынецца. Менавіта гэта й адбываецца ў рамане, калі творцы-атлянты прайграюць у барацьбе з урадам сацыялістычнага толку[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ↑ In Britain, Atlas is about to shrug (анг.). The Economist (24 жніўня 2017).