Перайсьці да зьместу

Атамная дыпляматыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Атамная дыпляматыя — тэрмін, што зьявіўся падчас Другое сусьветнае вайны й пазначае дыпляматыю, дзе аргумэнтам аднаго або некалькіх бакоў зьяўляецца пагроза ўжыцьця ядзернае зброі дзеля дасягненьня сваіх мэтаў.

Тэрмін «атамная дыпляматыя» паўстаў падчас Другое сусьветнае вайны, калі Злучаныя Штаты Амэрыкі, намагаючыся вывесьці Японію з бою ды прымусіць яе да міру, скінулі дзьве першыя атамныя бомбы ў гісторыі чалавецтва на японскія мэтрапольныя месты Хірасіма (6 жніўня 1945) й Нагасакі (9 жніўня). Ад тэрмічна-выбуховага ўдару ды прамянёвае хваробы толькі да канца 1945 году загінула — у Хірасіме 140 000, у Нагасакі — 80 000 чалавек.