Прамянёвая хвароба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Прамянёвая хвароба — захворваньне, якое ўзьнікае ў выніку ўзаемадзеяньня розных відаў іянізуючага выпраменьваньня, што характарызуецца сымптамакомплексам, залежным ад віду паражаючага выпраменьваньня, яго дозы, лякалізацыі крыніцы радыяактыўных рэчываў, распаўсюджаньня дозы ў часе і целе чалавека.

У чалавека прамянёвая хвароба можа быць абумоўлена зьнешнім апраменьваньнем і нутраным — пры пападаньні радыяактыўных рэчываў у арганізм з удыхаемым паветрам, праз страўнікава-кішачны тракт альбо праз скуру і сьлізневыя абалонкі, а таксама ў выніку іньекцыі.

Агульныя клінічныя праяўленьні прамянёвай хваробы залежаць, галоўным чынам, ад атрыманай агульнай дозы радыяцыі. Дозы да 1 Гр (100 рад) выклікаюць адносна лёгкія зьмены, якія могуць разглядацца як перадхваробны стан. Дозы больш за 1 Гр выклікаюць шпікавую ці кішачную формы прамянёвай хваробы рознай ступені цяжкасьці, якія залежаць галоўным чынам ад паражэньня органаў крывятвору. Дозы аднаразовага апраменьваньня больш за 10 Гр лічацца абсалютна сьмяротнымі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Прамянёвая хваробасховішча мультымэдыйных матэрыялаў