Перайсьці да зьместу

Асьцёрская бажніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Юр’ева бажніца
Юр’єва Божниця
КраінаСьцяг Украіны Украіна
МесцазнаходжаньнеЧарнігаўская вобласьць і Казялецкі раён
КанфэсіяПраваслаўе
Архітэктурны стыльстараруская архітэктура[d]
Заснавальніккнязь Уладзімір Манамах, князь Юры Даўгарукі
Дата заснаваньня1098
Будаваньне1098—{{{Канчатак будаўніцтва}}} гады
Статуспомнік архітэктуры нацыянальнага значэньня Ўкраіны[d]
Юр’ева бажніца на Вікісховішчы

Юр’ева бажніца, або Асьцёрская бажніца (Міхайлаўская царква) — помнік старажытнарускага дойлідзтва XI стагодзьдзя, разьмешчаны пры ўезьдзе ў Асьцёр з поўдня на высокім узгорку. Бажніца атрымала назву «Юр’ева» ў гонар свайго стваральніка Юрыя Даўгарукага, які ўпрыгожыў сваю прыдворную царкву фрэскамі, падобнымі да фрэсак Сафіі Кіеўскай.