Андатра
| Андатра | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
| Род | Андатра (Ondatra) |
| Від | Андатра |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Ondatra zibethicus (Linnaeus, 1766) | |
| Арэал | |
| Арэал | |

Андатра (Ondatra zibethicus) — від рукакрылых сысуноў сямейства хамяковых (Cricetidae).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 20–36 см, даўжыня хваста 18–28 см, вага 0.6–2 кг. Яны пакрытыя кароткай густой поўсьцю ад сярэдняга да цёмна-карычневага колеру. Іх доўгія хвасты, пакрытыя луской; хвост важны для стабільнасьці кірунку. Іх галава вельмі вялікая, а вушы пад поўсьцю амаль не бачныя. Вусы сярэдняга памеру. Андатры маюць кароткія ногі і вялікія ступні; заднія ступні зьлёгку перапончатыя для плаваньня.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Паўночнай Амэрыкі (Канада і ЗША). У пачатку 20-га стагоддзя андатры былі завезены ў паўночную Эўразію.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андатра сустракаецца ў саланаватых і прэснаводных азёрах, сажалках, ручаях, рэках і на балотах. Большую частку часу андатры праводзяць у вадзе і могуць плаваць пад вадой ад 12 да 17 хвілін. Яны жывуць сем'ямі, якія складаюцца з пары самца і саміцы і іх дзіцянятаў. У залежнасьці ад месца, яны будуць альбо капаць норы на берагах, альбо будаваць дамы з расьліннасьці. Дамы пабудаваны так, што галоўныя камеры ёсць над узроўнем вады, але трапіць у іх можна толькі праз падводныя тунэлі. Андатры пераважна траваедныя, сілкуюцца воднай расьліннасьцю. У пэрыяды дэфіцыту ежы яны таксама будуць спажываць жывёлы, такія як мідыі, чарапахі, мышы, птушкі, жабы і рыба.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cassola, F. 2016. Ondatra zibethicus. The IUCN (анг.)
- Newell, T. 2000. Ondatra zibethicus. Animal Diversity Web (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |