Астэрыск (зорачка)
Астэрыск | |
* | |
◄ − — - _ * ⁂ ※ †‡ ! ► | |
Іншая назва | Зорачка |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | друкарскі знак; |
Назва ў Юнікодзе | asterisk
|
Юнікод |
|
HTML |
|
UTF-16 |
|
URL-код |
|
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Астэры́ск ці зо́рачка (*) — друкарскі сымбаль. Назва астэрыск ад позьнелацінскага asteriscus, ад старажытнагрэцкага astστερίσκος, asteriskos, па-беларуску: маленькая зорачка[1][2]. Сымбаль названы так таму, што нагадвае выяву зоркі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астэрыск ўжо выкарыстоўваўся ў якасьці сымбаля на наскальных малюнках ледніковага пэрыяду[3]. Існуе таксама двухтысячагадовы герогліф, які выкарыстоўваецца Арыстархам Самафракійскім пад назвай «зорачкі», які ён выкарыстаў пры карэктуры гамэраўскай паэзіі, каб адзначыць дубляваныя радкі . Вядома, што Арыґен таксама выкарыстаў зорачкі для абазначэньня прапушчаных радкоў на іўрыце ў сваёй Гэксапле[4]. З часам форма зорачкі зьмянілася, але яе значэньне як сымбаля, які выкарыстоўваецца для выпраўленьня дэфэктаў, засталося ранейшым.
У Сярэднявеччы зорачка выкарыстоўвалася для падкрэсьленьня пэўнай часткі тэксту, часта зьвязваючы гэтыя часткі тэксту з камэнтаром на палях[5]. Аднак зорачка выкарыстоўвалася не заўсёды.
Адна з гіпотэз паходжаньня зорачкі заключаецца ў тым, што яна паходзіць ад шумэрскага герогліфа 5000-гадовай даўніны дзінгір[6] — 𒀭 — хоць гэтая гіпотэза, напэўна, заснавана толькі на зьнешнім выглядзе[7].
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыйнае выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ⟨*⟩ традыцыйна выкарыстоўваецца як сымбаль зноскі ці заўвагі.
- Тры зорачкі выкарыстоўваюцца паміж разьдзеламі тэксту.
- існуе таксама й знак для гэтага — астэрызм — ⁂
- Зоркамі замяняецца будзь-якое места ў творы, якому аўтар не надаў назву.
- Зоркамі замяняецца таксама год, імя.
«У месьце М*******, у 19** годзе, ** кастрычніка…»— Й. Ц. У****
- З дапамогай астэрыска робіцца цэнзура словаў, напрыклад: «дрэннаеслова» будзе
- дрэн****лова
- д**********а
- д***********
- ************
- Астэрыскам пазначаецца двуместный апэратар скруткі.
- Прэфіксным астэрыскам пазначаецца аднамесны лінейны апэратар Ходжа.
- Надрадковай зорачкай часта пазначаюць усякага роду дваістыя й спалучаныя абʼекты.
- Надрадковы зорачка ў запісе рэгулярных мностваў азначае апэрацыю ітэрацыі: тут пазначанае пустое слова, а кропка — апэрацыя канкатэнацыі.
- Часам можа азначаць транспанаваньне матрыцы.
У Інтэрнэце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Інтэрнэце зорачкай часта зацэнзурваецца лаянка, напрыклад «ды пайшоў ты *****» і гэтак далей. Таксама гэты мэтад цэнзураваньня лаянкі ўжываецца й на тэлебачаньні.
У розных чатах астэрыск азначае карэкцыю слова. Часьцяў за ўсё гэты мэтад ужываюць для карэкцыі артаграфічных памылак, дапушчаных у папярэднім паведамленьні. З прычыны немагчымасьці адрэдагаваць адпраўленае суразмоўцу паведамленьне ў многіх падобных мэсэнджэраў гэты мэтад карэкцыі няправільна напісанага слова вельмі шырока распаўсюджаны.
<???>: Пішу арыул пра гісторыю Беларусі
<???>: *артыкул
Таксама, дзеяньні, апісаныя ў першай альбо трэцяй асобе ў чатах вылучаюцца зорачкамі з двух бакоў.
<???>: Дабрывечар! *махае рукой* Як маесься?
Падобныя сымбалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стандарт Unicode зьмяшчае мноства сымбаляў, падобных на зорачкі, параўнаньне якіх прыведзена ў табліцы ніжэй (сымбалі будуць адлюстроўвацца па-рознаму ў розных браўзэрах і шрыфтах.) Прычына, па якой іх шмат, заключаецца галоўным чынам у рашэньні ўключыць у Юнікод ўвесь знакавы шрыфт Zapf Dingbats.
- клясычныя пяці-, шасьці- канцовыя:
- *
- ∗
- ✱
- ﹡
- *
- ✲
- іншыя:
- ⁎
- ٭
- ※
- ✻
- ✺
- ⁑
- ⧆
- ⁂
- ❃ і г. д.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Asterisk» (анг.). American Heritage Dictionary. Праверана 28 жніўня 2024 г.
- ^ Henry George Liddell, Robert Scott. ἀστερίσκος // A Greek-English Lexicon. — Perseus. (анг.)
- ^ Patrick D’Arcy (7 чэрвеня 2017) What the mysterious symbols made by early humans can teach us about how we evolved (анг.). ideas.ted.com. Праверана 28 жніўня 2024 г.
- ^ McNamee, «Sigla», 12.
- ^ Parkes The Technology of Printing and the Stabilization of the Symbols. — С. 50—64. (анг.)
- ^ Bringhurst, Robert «Asterisk» // The Elements of Typographic Style. — Version 3.2. — Vancouver: BC Hartley & Marks, 2008. — 303 с. (анг.)
- ^ Houston, Keith Shady Characters. — W. W. Norton & Company, Inc., 2013. — ISBN 978-1-846-14647-3 (анг.)